Падарожжа ў прасторы і часе

№ 38 (1477) 19.09.2020 - 26.09.2020 г

З даўніх часоў маляўнічы пейзаж на месцы злучэння рэк Свіслачы і Лошыцы прывабліваў мастакоў. Стары парк, алеі, векавыя дрэвы, мураваная сядзіба і драўляны флігель, руіны млыноў і сам краявід Лошыцы ствараюць асаблівы настальгічны настрой, такі рэдкі для сучаснага мегаполіса. Менавіта ім прысвечана выстава жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая працуе ў музеі “Лошыцкая сядзіба”.

Тут дэманструюцца творы Віктара Барабанцава, Веры Блінцовай, Віктара Варанкевіча, Ларысы Зарубінай, Валянціны Іваньковай, Алесі Іса, Івана і Юрыя Козелаў, Вячаслава Кубарава, Юліі Мардванюк, Віктара Нямцова, Міхаіла Рагалевіча, Яўгеніі Сухаверхавай, Станіслава Федчанкі, Валерыя Шкарубы. Дзякуючы пластычным і кампазіцыйным магчымасцям, яркім каларыстычным вынаходніцтвам, таленавітыя мастакі адлюстравалі прыгажосць Лошыцы, прыпаднеслі наведвальнікам сваё асабістае ўспрыманне гэтай унікальнай гісторыка-культурнай каштоўнасці беларускай сталіцы.

/i/content/pi/cult/816/17486/16_1.jpg

Аўтары адлюстравалі прыгажосць Лошыцы, прыпаднеслі наведвальнікам сваё асабістае ўспрыманне ўнікальнай гісторыка-культурнай каштоўнасці сталіцы.

Па матэрыялах прэс-рэліза музея “Лошыцкая сядзіба”