Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Унія” ізноў спявае!
Славуты і знакавы для беларускага Адраджэння пачатку 90-х гадоў мужчынскі хор “Унія” невялічкім канцэртам на прыступках Белдзяржфілармоніі абвясціў пра аднаўленне дзейнасці. Сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння знакамітага хормайстра, стваральніка і кіраўніка “Уніі” Кірыла Насаева. На жаль, два гады таму ён пакінуў наш свет, і каб ушанаваць яго памяць, хор выйшаў з некалькімі значнымі для гісторыі калектыву і для ўсёй беларускай культуры песнямі да слухачоў і заявіў пра пачатак новага жыцця.
Дзявочы пасаг
Сустэча з Ірынай Іосіфаўнай Бернатовіч з вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна адбылася выпадкова і не запланавана, але яна стала для ўдзельнікаў этнаграфічнай экспедыцыі вельмі багатай на ўражанні, эмоцыі, успаміны і экспанаты. Пры чарговым прыездзе ў вёску Зарачанка для пабудовы новай экспазіцыі музея Тарэса Пятрэвіч, былая загадчыца Дома культуры, а зараз наша дапаможца ў музейнай справе, паведаміла, што стараста вёскі Шэмбелеўцы вельмі хоча сустрэцца, каб перадаць у музей некаторыя рэчы, як пазней аказалася — свой дзявочы пасаг (“приданное невесты”), частка якога захавалася да сённяшніх дзён.
Спасцігаючы мудрасць акцёрскую
…Першакласніца Галя Шышкіна стаяла ля дошкі, на якой выразным настаўніцкім почыркам было напісана: 2 + 2 = ? “Галачка, ну які адказ?”— цярпліва, які раз пыталася любімая настаўніца Марыя Ламаскіна. “Галіна! Зноў у аблоках лунаеш? Адказвай!”— губляла цярпенне мама. Дзве жанчыны нахіліліся над малечай з доўгімі шыкоўнымі косамі. А Галачка-Галіна ў гэты час разглядала класную дошку і разважала, чаму дошка чорнага колеру, а не сіняга, напрыклад. А што б было, калі б дошка была сёння блакітная, а заўтра — зялёная, а потым — зноў карычневая? І ўсе дзяўчынкі прыходзілі б у клас у банціках такога ж колеру, як дошка... Урэшце, яна вынырнула са сваіх мараў і пачула пытанні. “Ой, ну хто ж не ведае, што будзе чатыры?” — малая шчыра здзівілася: навошта трэба каторы раз прамаўляць услых тое, што і так усім зразумела. Як і многія дзеці з высокім узроўнем творчага мыслення, Галінка не вельмі разумела, навошта патрэбныя гэтыя прыклады і практыкаванні, калі ў жыцці і без таго шмат цікавага: зубчасты край зялёнага лістка, яркі жучок на гэтым лістку…
Адпаведнасць праўдзе
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава жывапісца Уладзіміра Сулкоўскага. Мастак нарадзіўся у 1954 годзе. І безумоўна, калі б ён быў жывы, выстава была б юбілейнай. Але паколькі творца пайшоў з жыцця семь гадоў таму, гэта выстава памяці.
Які бясцэнны мір!
Хто з беларусаў гэта можа аспрэчыць? Хто з нас гэтую рыторыку палічыць за “ідэалагічныя бурбалкі”, якія, маўляў, сённяшнія пакаленні не ўспрымаюць. Паглядзім зноў на мемарыялы, што заклікаюць да нашага сумлення. Паглядзім на фотаздымкі ў сваіх сямейных альбомах, дзе захоўваюцца не проста адбіткі твараў нашых родных, а іх кроў і слёзы, іх прага абараніць мір, пра які яны марылі ў франтавых акопах і партызанскіх зямлянках, у блакадных гарадах і вёсачках. І пра які ўжо не змог тады марыць кожны трэці палеглы з нашай зямлі. Уся беларуская нацыя ёсць гераічная! Выключна смелыя і мужныя ваяры за радзіму! Але перад вачамі нацыі — і людзі, забітыя фугаскамі, спапялёныя ў сваіх хатах, расстраляныя ў гестапаўскіх сутарэннях... Дык няўжо не зразумела, што не парадаваліся б яны за агрэсіўнасць некаторых сваіх нашчадкаў у гэтыя дні мірнага супрацьстаяння неапраўданаму насіллю… і разам з тым, можна быць упэўненым, што ўсе нашы крыўды адзін на аднаго — для іх, хто перажыў самае страшнае, былі б мізэрнымі. Так, сёння трэба цывілізавана разрульваць сітуацыю. І гэтая цывілізаванасць залежыць ад кожнага з нас. Так, кожны мае свой пункт гледжання, свой голас і дадзенае яму жыццё. Права распарадзіцца ўласным вольны толькі ён сам.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»