Паглядзі, якое лета!

№ 29 (1468) 18.07.2020 - 25.07.2020 г

Сёння — трэці дзень XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На ўрачыстым адкрыцці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы — на гэтай паласе мы друкуем імёны лаўрэатаў — а таксама спецыяльны прыз “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”, уладальнікам якога стаў Філіп Кіркораў, восем гадоў таму ўганараваны ордэнам Францыска Скарыны. Скарочаны па сваёй працягласці, цяперашні форум не толькі не страціў сваёй насычанасці, але і стаў ва ўсіх сэнсах яшчэ больш адкрытым. Ён цалкам праходзіць у фармаце open air: усе канцэрты і мерапрыемствы, уключаючы дзіцячы і дарослы конкурсы эстрадных выканаўцаў, ладзяцца на свежым паветры. Імёны пераможцаў даведаемся заўтра, у дзень закрыцця форуму.

/i/content/pi/cult/807/17307/02.jpg

/i/content/pi/cult/807/17307/01.jpg