Рэтрапанарама эпапеі

№ 19 (1458) 09.05.2020 - 16.05.2020 г

З Савецкіх часоў маем добрую завядзёнку адзначаць юбілейныя даты Вялікай Перамогі буйнамаштабнымі мастацкімі акцыямі. Вось і да сёлетняга 75-гадовага юбілею Беларускі саюз мастакоў падрыхтаваў рэспубліканскую выставу. Яна разгорнута ў сталічным Палацы мастацтва.

/i/content/pi/cult/797/17131/viber_image_2020-05-07_opt.jpegНазываецца яна “75 гадоў памяці”. Арганізатары не ставілі сабе за мэту праілюстраваць мастацкімі творамі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Беларусы і без таго яе ведаюць. Да таго ж у нашай сталіцы ёсць цудоўны музей, дзе ваенная эпапея сумленна і аб’ектыўна выкладзена праз дакументы і артэфакты. Мэтай была менавіта гісторыя памяці. Наведвальнікам выставы прадастаўлена магчымасць пабачыць, як вайна асэнсавана мастакамі, што былі яе ўдзедьнікамі і сведкамі; якія эмацыйныя чыннікі вялікай трагедыі і вялікага подзвігу закранулі сэрцы і розум наступнага пакалення, як бачыць вайну сённяшняя творчая моладзь. Пастаўленая задача выканана даволі паспяхова.

Але як ва ўсялякай рэтрапанараме штосьці сёння ўспрымаецца архаікай, штосьці патрабуе дадатковага тлумачэння, штосьці падаецца спрэчным з гледзішча сучаснасці. Так. Аднак усё гэта — наша гісторыя, якую трэба ведаць.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"