Май. Праца. Культура

№ 18 (1457) 02.05.2020 - 08.05.2020 г

Напрыканцы савецкай эпохі мала хто мог бы ўцямна распавесці, што гэта за свята такое — 1 Мая, у памяць якога гэты дзень зрабілі непрацоўным. І лаканічная тэза “Мір — Праца — Май” пярэчанняў не выклікала. Хто ж будзе супраць гэткай формулы спакойнага, уладкаванага, размеранага жыцця!

/i/content/pi/cult/796/17110/01.JPGПершамай быў свайго роду рэпетыцыяй салідарнай мабілізацыі ўсіх, хто верыў у Рэвалюцыю.

Пафасна, рамантычна… Сёння з прагматычнага гледзішча падаецца наіўным, але ў гэта верылі, гэтым захапляліся, гэтым жылі. Згадаем хоць бы той жа Віцебскі УНОВИС, стагоддзе якога сёлета адзначае наша краіна і свет.

А потым паводле логікі жыцця рэвалюцыйная рамантыка змянілася рэвалюцыйнай жа дысцыплінай, якую ў мастацтве ўвасабляў класіцысцкі па сваёй сутнасці “сацыялістычны рэалізм”. Цікава, што ў Беларусі тая з’ява найбольш выразна выявілася ў творчасці мастака, які яшчэ паспеў падыхаць у Віцебску паветрам УНОВИСа. Гэта наш слынны скульптар Заір Ісакавіч Азгур. І адна, і другая з’явы — неад’емная частка нашай драматычнай гісторыі. Так што нам у роўнай ступені патрэбны і Музей УНОВИСа ў Віцебску, і Музей Заіра Азгура ў Мінску.

Вымушаная самаізаляцыя не адмяняе культурнага жыцця. Музеі і выставачныя залы не закрытыя для наведвальнікаў. Адно што — памятайце рэкамендацыі СААЗ. Пра гэта вам нагадвае і доктар медыцынскіх навук, прафесар Ірына Касенка (на здымку), якая ў доўгія выхадныя наведала Мемарыяльны музей-майстэрню Заіра Азгура.

/i/content/pi/cult/796/17110/02.JPGМай. Праца. Культура. І, зразумела — Мір, як абавязковая ўмова ўсіх трох чыннікаў.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"