Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Гіпакрат ведаў: “...ars longa”
Каранавірус — каранавірусам, але вучыцца ўсё адно трэба. Многія вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёння адмянілі лекцыйныя і семінарскія заняткі, каб пазбегнуць сітуацый са знаходжаннем вялікай колькасці людзей у адным месцы ў закрытых памяшканнях. Яны таксама актыўна задзейнічаюць новыя формы анлайн-навучання, звязваючыся са студэнтамі пры дапамозе Skype, Viber, Zoom, Moodle і іншых інтэрнэт-платформ, не кажучы ўжо пра звычайныя сацыяльныя сеткі ды мэсэнджары. “К” вырашыла даведацца, што з гэтай нагоды адбываецца ў сталічных ВНУ сферы культуры.
Таямніцы Манюшкаў
Перасцярогі і страшэнная роспач Станіслава Манюшкі, выказаныя ў лісце да Юзафа Сікорскага, не былі пустым гукам. Па-першае, Штурм пачаў адбіраць у кампазітара “хлеб штодзённы” — вучняў, выкарыстоўваючы традыцыйныя сродкі барацьбы за “месца пад сонцам”. Наш зямляк адразу адчуў, чым гэта пагражае і ягонай сям’і, і ягонай рэпутацыі. Пагатоў, ён толькі-толькі выпрастаў крылы, якія праз гады ўзнясуць яго на вяршыні музычнага Алімпу! Чым адказаў Манюшка на гэты выклік, якія сродкі ўжыў, каб нейтралізаваць “прошукі” Штурма? Пра гэта казаць пакуль цяжка. Увогуле, акалічнасці “Вялікай вайны” (усё ж такі яна доўжылася дванаццаць гадоў!) вельмі слаба адлюстраваныя ў вядомых на сёння крыніцах. Але ўсё, што мы ведаем, распавядзем. А спярша варта глянуць, чым жыла музычная Вільня ў 1840-х, калі Станіслаў Манюшка настала перасяліўся ў былую сталіцу ВКЛ. І, натуральна, зусім нялішнім будзе распавесці пра сям’ю кампазітара, над якой злавесным ценем навісла постаць Караля Штурма.
Мара “Х” і небяспечны паркур
Пра колішнюю сядзібу Хмараў у вёсцы Сёмкава, што зусім блізка ад МКАД, мне даводзілася пісаць ужо двойчы. Першы раз з аптымізмам — тады маёнтак, ад велічы якога засталіся адно ўспаміны, займеў дбайнага гаспадара ды пачаў адраджацца. Другі з трывогай — калі той гаспадар па незалежных ад тэмы аховы спадчыны прычынах быў вымушаны пакінуць аб’ект, і ён ізноў стаў “нічыйным”. Але кожнага разу мой артыкул вянчала абнадзейваючае шматкроп’е. Пабываў там надоечы. Што ж змянілася за прамінулы час? Ды асабліва нічога. Ну, хіба яшчэ пару соцень цаглін выпала і з без таго ўжо павышчарбленых муроў, збудаваных колісь знакамітым у нас архітэктарам Карла Спампані. Лёс сядзібы дасюль няпэўны нават у перспектыве. А вось комплекс мер “першай медыцынскай дапамогі”, які дазволіць лядашчым руінам дажыць да “светлай пары адраджэння”, спакваля (хай і не адразу) выпрацоўваецца. Што прыемна, робіцца гэта сумеснымі намаганнямі мясцовых уладаў і тых простых жыхароў Сёмкава, якім хацелася б выходзіць на вечаровы шпацыр па “беларускім Версалі”, а не па грамадскім сметніку.
Навошта Кірыл Гуд гэта робіць?
Здаецца, яшчэ нядаўна гэты ўсмешлівы хлопчык быў зоркай нашай дзіцячай музыкі — яскравы, абаяльны, энергічны. І ўжо тады ён пісаў песні, якія ў колах юных выканаўцаў дагэтуль лічацца хітамі. КІРЫЛ ЕРМАКОЎ падрос, змяніў прозвішча на Гуд, і літаральна за некалькі гадоў стаў паспяховым аўтарам і музычным прадзюсарам, чые кампазіцыі выконваюць такія папулярныя артысты, як Zivert, Мот, Валерыя… Але і артыст КІРЫЛ ГУД нікуды не знік — наадварот, у яго вялікія планы…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»