Тэатр як прытулак для душы

№ 12 (1451) 21.03.2020 - 27.03.2020 г

Сёння — Міжнародны дзень тэатра лялек, а 27 сакавіка — Сусветны дзень тэатра. Але, падобна на тое, хутка гэтыя два святы зліюцца ў адно працягласцю на ўвесь тыдзень. Бо ў тэатрах лялек артысты ўсё часцей выступаюць жывым планам бы драматычныя акцёры. У сваю чаргу, эстэтыка тэатра лялек дый самі лялькі ўсё больш актыўна пранікаюць на сцэны драматычных тэатраў і нават, уявіце сабе, у оперу! Чарговы доказ — нядаўняя прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — “Коткін дом”.

Назва спектакля шмат у чым сімвалічная. Бо коткі-каты-кацяняты даўно асацыююцца з сакавіцкімі катамі, а тэатр — з домам. А яшчэ тэатр — прытулак для душы. І выратаванне ў самыя складаныя часы. Не толькі таму, што гэта “паралельная рэальнасць”, куды можна схавацца ад нягод, але і таму, што дае магчымасць спыніцца ў збегу падзей, колазвароце жыцця і ўсур’ёз задумацца, а ці правільна мы жывем…

/i/content/pi/cult/790/17007/02.JPG

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"