Імпрэза адбылася ў музейнай зале, што скарыстоўваецца для зменных экспазіцый. Разам са згаданым палатном былі выстаўлены іншыя творы, якія даюць уяўлянне пра стылістыку і почырк мастака. Акрамя таго, у вітрынах змешчаны сямейныя рэліквіі аўтара, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Залы музея па плошчы невялікія, і тую акалічнасць давозілася ўлічваць, робячы экспазіцыю гэтай своеасаблівай персаналіі. Трэба было, так бы мовіць, сказаць многае малымі словамі.
На адкрыцці выставы прысутнічалі стваральнікі Хатынскага мемарыяла лаўрэаты Ленінскай прэміі Валянцін Занковіч і Юрый Градаў, расійскія дыпламаты, прадстаўнікі абласной улады. Аўтар распавёў прысутным пра тое, як нараджалася палатно. На карціне — кульмінацыя Хатынскай трагедыі: людзі імкнуцца вырвацца з падпаленага сарая, а іх сустракаюць кулі… Захапіў Святаслава Федарэнку гэты сюжэт даўно, але нагода напісаць карціну выдалася толькі зараз. Сваё палатно аўтар падарыў музею, і цяпер яно, магчыма, стане часткай пастаяннай экспазіцыі.
На фота: Святаслаў Федарэнка. “Памятайце! Заклік Хатыні”.