Паралелі за даляглядам

№ 7 (1446) 15.02.2020 - 22.02.2020 г

Каля 100 работ Лазара Хідэкеля — творцы, якога можна лічыць “Шагалам у архітэктуры”, экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня заснавання аб’яднання УНОВИС, адкрываецца сёння. Тым часам як Марк Шагал засяляў неба жыхарамі Зямлі на сваіх карцінах, Лазар Хідэкель усур’ёз задумаўся, як гэта здзейсніць на практыцы.

/i/content/pi/cult/785/16910/1_1.jpgУ 1920-я гады на нашай зямлі паўсюдна даваліся ў знакі брутальныя наступствы Першай сусветнай і сацыяльных узрушэнняў, многім хацелася зазірнуць за далягляд, у светлую будучыну. Для Лазара Хідэкеля яна паўставала ў вобразе Горада-сада, Аэраграда, Горада на апорах і Касмічнага жытла. Зямлю ён хацеў пакінуць прыродзе, а людзям падарыць неба. Малюючы гарады ў паветры, ён казаў: “Чалавек будзе бачыць неба, не падымаючы галавы”.

/i/content/pi/cult/785/16910/2_1.jpg

Лазар Хідэкель жыў нібыта ў двух вымярэннях, у паралельных мірах, якім, паводле Эўкліду, не дадзена перасекчыся. Свет рэчаіснасці і свет мары. Іншая рэч, калі ўзняцца над гарызонтам зірнуць на зямлю з вышыні птушынага палёту. Змяніўшы гледзішча, змяняеш свет.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"