Конкурс

№ 37 (855) 13.09.2008 - 19.09.2008 г


У адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі саюз кінематаграфістаў”, “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, а таксама Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, вытворча-творчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Беларускі відэацэнтр” праводзяць адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне літаратурнага сцэнарыя мастацкага фільма (далей — Конкурс).
Конкурс праводзіцца ў мэтах выяўлення і стымулявання эстэтычных пошукаў маладых аўтараў, увасаблення і прасоўвання іх сцэнарных работ на экраны рэспублікі.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца паўналетнія грамадзяне, узрост якіх на момант прадстаўлення заявы на ўдзел у Конкурсе не перавышае трыццаці аднаго года.
Для ўдзелу ў Конкурсе аўтары павінны накіраваць на адрас Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (пр-т Пераможцаў, 11, 220004, г. Мінск) з пазнакай “На конкурс”:
— заяву па форме згодна з дадаткам;— літаратурны сцэнарый мастацкага фільма ў двух экзэмплярах;
— копіі старонак дакумента, што сведчыць асобу заяўніка, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку, даце і месцы нараджэння, месцы жыхарства заяўніка (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нацыянальны пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, іншы дакумент, які змяшчае звесткі, што сведчаць асобу заяўніка).
Літаратурны сцэнарый павінен быць прадстаўлены на папяровым носьбіце ў фармаце А4 (на адным баку паперы, шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyr), звычайны, памер — менш за 14 пунктаў, міжрадковы інтэрвал — двайны).
Літаратурныя сцэнарыі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Падвядзенне вынікаў Конкурсу адбываецца ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 лістапада 2008 г.Пераможцам Конкурсу ўручаюцца адпаведныя дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры:адна першая — 60 базавых велічынь; адна другая — 50 базавых велічынь; адна трэцяя — 40 базавых велічынь.
Памер грашовай прэміі вызначаецца, зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай у Рэспубліцы Беларусьна дзень выплаты прэміі.
Па выніках Конкурсу журы пры неабходнасці можа перагледзець колькасць і памер прэмій.
Аргкамітэт мае права зацвярджаць дапаўняльныя заахвочвальныя прызы і дыпломы, іншыя формы заахвочвання ўдзельнікаў Конкурсу.
Абвяшчэнне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў здзяйсняецца 17 снежня 2008 г. у межах правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня беларускага кіно.
Сцэнарыі-прызёры будуць рэкамендаваны для экранізацыі на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Тэлефон для даведак у Дэпартаменце па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: (017) 209-43-85, 209-43-86; факс: 204-86-03.