Пяцьдзясят — і стан палёту!

№ 3 (1442) 18.01.2020 - 25.01.2020 г

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначае паўвекавы юбілей. Учора адбылася вечарына з гэтай нагоды. Тэатр прымаў віншаванні — і, у сваю чаргу, падарыў прыхільнікам святочную канцэртную праграму “Залаты россып аперэты”.

Россып — быў. І не толькі залаты, але і срэбраны, дыяментавы, дый проста з

 рознакаляровагаканфеці. І не толькі аперэты, але і музычнай камедыі, мюзіклаў, балетаў — 

/i/content/pi/cult/781/16828/1_5.jpg

усяго, што ў гэтым незвычайным тэатры ідзе, ішло ці нават проста можа ісці, у адпаведнасці з жанравым кірункам. А наш Музычны адкрыты

50-годдзе — дата значная. За гэтыя гады было многа  любым жанрам, акрамя сумнага. Ладзяцца на яго сцэне і канцэрты — у тым ліку, беларускай музыкі.

/i/content/pi/cult/781/16828/1_4.jpg

ўсяго самага рознага. Блуканні па розных сцэнах, сярод якіх адным з самыхдоўгатэрміновых прыстанішчаў стаў Цэнтральны Дом афіцэраў, доўгачаканае з’яўленне свайго ўласнага будынка. Цяперашнюю гадавіну тэатр сустракае ў стане чарговага чакання — на гэты раз рамонту памяшкання. І рыхтуецца да гэтага загадзя: цягам некалькіх апошніх гадоў рупліва назапашвае рэпертуар, прыдатны да невялічкіх сцэн на выездах па краіне.

Дый сам гасцінна сустракае гастралёраў. Менавіта Музычны тэатр стаў адным з першых актыўна аднаўляць і наладжваць творчыя стасункі з замежнымі калектывамі. Ягоны ўнёсак у развіццё сучаснай нацыянальнай культуры — гэта і шматлікія абменныя гастролі, запрашэнні на сваю сцэну самых розных тэатраў з Расіі, Літвы, Латвіі, іншых краін са сваім рэпертуарам і, у тым ліку, эксперыментальна-фестывальнымі пастаноўкамі.

А што ж самі гаспадары? Тэатр музычнай камедыі, як ён называўся ў той час, адкрыўся 17 снежня 1969 года аперэтай беларускага класіка Юрыя Семянякі “Пяе “Жаўранак”. І хаця гэта была не птушка, а пазыўныя, хочацца верыць, што той жаўранак (а ствараўся спектакль у разліку на Наталлю Гайду ў галоўнай ролі) напрарочыў тэатру вечны стан творчага палёту.

Падчас свайго існавання тэатр засвоіў, бадай, усе магчымыя жанры — ад оперы да драматычных спектакляў. І сустракае свой юбілей суцэльным шэрагам прэм’ер. Ужо літаральна праз тыдзень — 25 студзеня — нас чакае прэм’ера мюзікла “Яўрэйскае шчасце” Веніяміна Баснера.

Фота прадастаўлены тэатрам

Наталля Гайда — у “Сільве”, Юрый Семяняка з артыстамі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"