Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Шчырыя сэрцы, шчодрыя справы...
Па традыцыі ў час Навагодніх святаў у Палацы Рэспублікі, у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, Прэзідэнт краіны сустракаецца з маленькімі грамадзянамі з розных куткоў Беларусі.
Кіналетапісцы ляснога фронту
16 снежня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя мультымедыйнага праекта “Іх зброя — кінакамера”, прысвечанага 95-годдзю беларускага кіно, суарганізатарамі якога выступілі таксама Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Музей гісторыі беларускага кіно і кінастудыя “Беларусьфільм”.
Жарты як лекі
Які Новы год без календара? Многія буйныя ўстановы і творчыя калектывы рыхтуюць свае — з фотаздымкамі артыстаў, іншымі адметнасцямі. Але пры ўсёй такой размаітасці варыянтаў менавіта беларускамоўных не так многа. Адзін з іх — мастацкі каляндар “Добрыя жарты”, дзе на кожны месяц, уключаючы студзень 2021-га, прыпадае нейкая народная прыказка.
Гліняны бог чытання
Краязнаўствам займаецца ці не кожная бібліятэка. Мы ж у пасёлку Поразава паспрабавалі ад тэорыі перайсці да практыкі. Патлумачу, у чым карані такога прадметнага ведання сваёй гісторыі. Наш праект толькі набірае абароты, але, думаю, што досвед “небібліятэчнага” клопату бібліятэкі будзе карысным для калег, якія жадаюць узняць магчымасці, а значыць і імідж роднай установы.
Нам ёсць чым ганарыцца
Бываю іншым разам за мяжой, знаёмлюся з бібліятэчнай справай іншых краін і ўсё часцей лаўлю сябе на думцы, што, нягледзячы на шэраг праблем, якія існуюць у нашай сферы, нам ёсць чым ганарыцца. Проста мы настолькі прывыклі абмяркоўваць нашы цяжкасці, што цяпер перастаем заўважаць тое добрае, што маем. У 2017 годзе “Культура” публікавала мае дарожныя нататкі аб візіце беларускіх спецыялістаў у Злучаныя Штаты Амерыкі ў рамках праграмы Дзярждэпартамента ЗША “Амерыканскія бібліятэкі”. Гэта вандроўка не толькі дазволіла мне адкрыць для сябе бібліятэкі гэтай далёкай краіны, але і стала штуршком, каб па-новаму паглядзець на нашы ўстановы. Спатрэбіліся два гады, каб усё пераасэнсаваць. А вынікам гэтага пераасэнсавання стаў лонгрыд “Беларусь Бібліятэчная” (http://belaruslibrary.nlb.by), які знаёміць з беларускімі бібліятэкамі, дэманструе тую выключную ролю, якую яны адыгрываюць сёння ў жыцці беларусаў. У гэтым артыкуле мне хочацца падзяліцца самымі цікавымі фактамі, якія я для сябе адкрыла, працуючы над гэтым інфармацыйным рэсурсам.
Венецыянскія далягляды
Літаральна нядаўна я вярнулася з Італіі. На той момант экспазіцыя Венецыянскай біенале-2019 яшчэ працавала. Як прэзідэнту асацыяцыі Alfa arte, мне давялося прымаць непасрэдны ўдзел у шматлікіх сімпозіумах, канферэнцыях, сходах, што напаўнялі форум. І вось цяпер напрыканцы года, што адыходзіць у гісторыю, хацелася б паразважаць аб тым, як Біенале ў Венецыі ўплывае на мастацкія тэндэнцыі свету ды на мастакоўскі пошук увогуле. Але спачатку невялікі ракурс у гісторыю форума.
Алег СКРЫПКА: “Смачна, як у Беларусі!”
Пад і на Каляды і Новы год прынята дарыць адзін аднаму падарункі. Для газеты “Культура” такім стала сустрэча з Алегам СКРЫПКАЙ. І хоць, як сцвярджаецца, падоранае перадорваць нельга, мы прэзентуем гэта “спатканне” і вам, паважаныя чытачы, — у выглядзе эксклюзіўнага інтэрв’ю з лідарам знакамітага ўкраінскага рок-гурта “Воплі Відаплясава”, які вы пачуеце ў ноч пад Новы год з блакітнага экрана Беларусь 1.
Оперны форум: ці многа накалядавалі?
18 снежня завяршыўся Х Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. А праз дзень Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на правах заснавальніка і галоўнага арганізатара гэтага фестывалю правёў круглы стол, у час якога беларускія крытыкі падвялі некаторыя вынікі.
У чаканні снегу
Мінскія туманы — не горшыя за лонданскія, нават, кажуць, больш якасныя і ўстойлівыя. Але ад гэтага нацыянальнага гонару штосьці не дадаецца. У снежні хранічна не стае завей. Мы, снегазалежныя, чакаем напярэдадні святаў лёгкага марозчыку ды ўрачыстага снегападу. Метэапрагнозы — самыя супярэчлівыя. Таму настрой імкнемся ўзняць ад добрых навін. А на іх, балазе, у пошце “К” дэфіцыту няма. Увогуле, пазітыўныя лісты чытаць — карысна для маральнага здароўя. Палечымся.
Зоя БЕЛАХВОСЦІК: “Не трэба мне іншых тэатраў, я працую ў найлепшым!”
Сёлета нашая культурная прастора поўнілася згадкамі пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, які пачаў свой 100-ы сезон! А напрыканцы года святкавала юбілей актрыса, без якой тэатр уявіць немагчыма, — народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік. На гэтай тэатральнай сцэне яна працуе з 18-і гадоў і адыграла практычна ва ўсіх легендарных спектаклях, кшталту “Паўлінкі” і “Тутэйшых”, іграе ў бліскучых пастаноўках больш нядаўняга часу, такіх як “Чайка” ды “Рэвізор”. За гады ў Купалаўскім у яе было амаль 60 роляў, і зараз у актыўным рэпертуары 10 спектакляў. Можна сказаць, зайздросны лёс для актрысы, якая і запатрабавана, і любіма. Аднак Зоя Белахвосцік не проста актрыса — ёй належыць не толькі дзень сённяшні гэтага тэатра, але і яго мінуўшчына і будучыня, бо і продкі, і нашчадкі непарыўна з ім звязаныя. Дзед Глеб Глебаў — народны артыст СССР — і бабуля Надзея Сарокіна яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя сталі артыстамі 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер імя Я. Купалы), бацька Валянцін Белахвосцік — народны артыст Беларусі, усё жыццё аддаў гэтай сцэне, муж Аляксандр Гарцуеў — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акцёр і рэжысёр многіх выдатных пастановак Купалаўскага, дачка Валянціна Гарцуева — актрыса тэатра. Свой юбілейны творчы вечар на пачатку снежня Зоя Белахвосцік прысвяціла менавіта сям’і і тэатру, бо гісторыя ў іх — агульная. Дзве гадзіны актрыса трымала ўвагу гледачоў цікавымі і кранальнымі расповядамі, архіўнымі фотаздымкамі, песнямі і сваім талентам. І творчы вечар, бадай што, не павінны стаць адзінкавым паказам гэтай праграмы: у зале быў перааншлаг, авацыі не змаўкалі доўга. З народнай артысткай Беларусі Зояй Белахвосцік гутарым пра гісторыю і пра будучыню, пра справы сямейныя і тэатральныя, пра адданасць прафесіі і лёс артыста, і — пра тое, як многа ўсяго яшчэ наперадзе.
Спектакль не скончаны
У Папоўцы ёсць дзве арганізацыі, чыя дзейнасць адпавядае накіраванасці нашай газеты, адна — Краснасельскі сельскі клуб, другая — Краснасельская сельская бібліятэка. Нічога не здаецца вам дзіўным? Пытанне паўстала і ў мяне. Аднак, як распавяла загадчыца КСК Ала Шмурадка, усё вельмі проста: некалі вёску пераназываць не сталі, пакінуўшы яе гістарычны камонім, а вось у назве ўстаноў, што тут ўзнікалі з гадамі, было вырашана абыходзіцца без прыметніка “папоўскі”…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»