Ад Спірыдона Собаля…

№ 51 (1438) 21.12.2019 - 28.12.2019 г

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша паведамляе “К”, што 19 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна горада Оршы прайшоў круглы стол. Яго тэма: “Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: “Ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён”.

/i/content/pi/cult/776/16759/09.JPGПадзея адбылася ў адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 06. 02. 2019 № 22 “Аб зацвярджэнні галіновага плана мерапрыемстваў па развіцці сферы культуры Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года”.

Арганізатарамі круглага сталі Міністэрства культуры, НББ, Аршанская ЦБС і Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Бібліятэкары і навукоўцы вялі гаворку пра асветніцкія традыцыі Аршаншчыны і вучэбнае кнігавыданне Спірыдона Собаля, прааналізавалі гісторыю Куцеінскай друкарні як яскравы прыклад старажытнага пісьменства. Былі абмеркаваны таксама роля мясцовых гістарычных кнігазбораў, бібліятэк і бібліяфілаў, кнігі ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі Аршанскага раёна.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"