Па словах Наталлі Іванаўны, у балі будуць браць удзел паўсотні пар: школьнікі старэйшых класаў Брэстчыны і студэнты, якія за гады навучання дасягнулі важкіх творчых вынікаў. Наведаюць танцавальнае свята кіраўнікі вобласці і Брэста, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, вышэйшых навучальных устаноў.
З набыццём вячэрніх сукенак і фракаў — ажыятаж. Пачнецца баль, як гэта і было прынята колісь, паланэзам. А рэй будзе весці Яго Вялікасць Вальс.
Гэтымі днямі высвятляецца, які інструментальны калектыў стане акампаніятарам. Неаспрэчна адно: гук будзе жывым. Прадугледжаны і ўдзел прафесійных музыкантаў і танцораў.
Брэсцкі баль, натуральна, стане адной з рэпетыцыяй балю Прэзідэнцкага.