Партрэты выкананы трыма вядомымі майстрамі — народным мастаком Беларусі Уладзімірам Тоўсцікам, заслужаным дзеячам мастацтва Уладзімірам Зінкевічам і лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Уладзімірам Ганчаруком. Работы першых двух творцаў стылёва блізкія класічнаму параднаму партрэту, а зробленае Уладзімірам Ганчаруком выклікае ў памяці так званыя “сармацкія партрэты”, на якіх беларуская (літоўская) шляхта паўстае ў рыцарскім рыштунку, са зброяй і атрыбутамі ўлады.
Партрэтны цыкл ахоплівае час ад першага князя нашага Глеба Менскага, пры якім паселішча стала вартай ўвагі кропкай на тагачаснай палітычнай карце, да Караля Яна Чапскака — гарадскога галавы ў 1890 — 1901, дзякуючы чыёй руплівасці Мінск стаў горадам з інфраструктарай, пэўныя чыннікі якой былі не горшымі за аналагічныя ў еўрапейскіх сталіцах.
Таксама ёсць выявы кіраўнікоў горада часоў Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай, калі ў нашай дзяржаве было шырока распаўсюджана Магдэбургскае права, і расійскіх губернатараў, вартых удзячнай памяці мінчукоў. Фонам для кожнага партрэта служыць карта горада і рэгіёна, што адпавядае пэўнаму часу.