Юраўскі карагод у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна — гэта старадаўні абрад, прымеркаваны да веснавога свята Юр’я. Ён мае важкае значэнне для ўсёй славянскай цывілізацыі. Захаванне абраду — гэта ўклад нашай краіны ў агульны падмурак сусветнай культуры і развіццё культурнай разнастайнасці.
Уключэнне абраду ў згаданы спіс — вынік сумесных намаганняў Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO, Міністэрства культуры, мясцовых уладаў і супольнасцяў, няўрадавых арганізацый і экспертаў.
Раней у спіс UNESCO былі ўключаны два беларускія элементы: калядны абрад “Цары” вёскі Семежава Капыльскага раёна (2009) і святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) вёскі Будслаў Мядзельскага раёна (2017).
Віншуем жыхароў Пагосту, удзельнікаў фальклорна-этнаграфічнага гурта “Міжрэчча”. Артыкул пра адметнасці Юраўскага карагода і чаму для яго захавання спатрэбілася падтрымка UNESCO, чытайце ў наступных нумарах.