У другой палове 80-х гадоў у СССР гэта выслоўе перакладалі як “Каб табе жыць пры перабудове!” Куратар — дырэктар лонданскай галерэі сучаснага мастацтва Hayward Ральф Ругаф. Беларусь была прадстаўлена праектам Exit. Мастак — Канстанцін Селіханаў, куратар — Вольга Рыбчынская, камісар — Сяргей Крыштаповіч.
Экспазіцыя ўяўляе з сябе ўзаемадзеянне пяці мультымедыйных аб’ектаў, кожны з якіх фіксуе пэўную падзею-стан. Паміж скульптурнымі выявамі чалавека ў натуральную велічыню і гатовымі прадметнымі формамі (тэлевізар, неонавая шыльда, паднос са шклянкамі з малаком, упаковачныя шыльды) усталёўваецца сувязь. Мяркуецца, што праект шматпланавы, што ён працуе ў каардынатах часу, гісторыі і сучаснасці, пазначае час “злому”, змен і месца чалавека ў гэтым працэсе. Не дзіва, што сітуацыя спараджае роспач. Постаці пазбаўлены твару.
Ад нашай краіны арганізатарамі Нацыянальнага павільёна з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Амбасады Рэспублікі Беларусь у Італіі.