У намінацыі “Жыццё сучаснай Беларусі” першае месца прызнана за сцэнарыем “Агонь. Полымя пад попелам” кінасцэнарысткі Юліі Ляшко. (Другое і трэцяе месцы ў намінацыі не прысуджаліся). У катэгорыі “Таямніцы чалавечых адносін” адзначаны сцэнарны твор драматурга Мікалая Рудкоўскага “Сынок” (другое месца), і рэжысёра Дзяніса Нупрэйчыка “Практычная псіхалогія” (трэцяе месца). (Першае — не прысуджалася). Намінацыя “Легенды спорту” засталася без пераможцаў па ўсіх трох ступенях.
Нагадаем, што конкурс сцэнарыяў быў зладжаны Міністэрствам культуры краіны і Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” з мэтай падтрымкі таленавітых аўтараў. Усяго па трох намінацыях было пададзена 25 заявак.