Дыялог Сінявокай і Паднябеснай

№ 37 (1424) 14.09.2019 - 20.09.2019 г

13 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылося трэцяе сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Мерапрыемства праходзіла з удзелам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара.

/i/content/pi/cult/762/16470/3.JPGПадчас сустрэчы былі абмеркаваны самыя розныя пытанні, у тым ліку супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму КНР у рамках Камісіі, стан і перспектывы дзейсных кантактаў у музейнай сферы, у сферы кіно і тэлерадыёвяшчання, у галіне бібліятэчнай справы, выдавецкай дзейнасці ды многія іншыя.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося падпісанне Пратакола трэцяга сумеснага пасяджэння Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Больш падрабязна пра тое, што абмяркоўвалася Камісіяй, пра далейшую рэалізацыю творчых планаў абедзьвюх краін, “К” раскажа ў бліжэйшых нумарах газеты.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"