Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Вечнасці табе, Брэст!
Узялі старт святочныя мерапрыемствы ў адным з самых старажытных гарадоў зямлі беларускай.
Нараджаецца ў сэрцы
Паводле выслоўя, якое прыпісваюць Станіслаўскаму, тэатр пачынаецца з вешалкі. Гэта значыць — з першага кроку ва ўласна тэатральнай прасторы. Крыху паездзіўшы па Беларусі з мэтай асвятлення культурніцкіх мерапрыемстваў, магу дадаць да слоў класіка, што фэст пачынаецца з дарогі, якая вядзе да месца, дзе ён адбываецца.
Проста “самы”
Ведаю, што ўжо напісаны і будуць яшчэ пісацца дысертацыі пра музыку і ўвогуле пра творчасць вялікага — мы ўжо гэта асэнсавалі — беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Якім ён быў настаўнікам, раскажуць і, мо, напішуць, пакуль ад узросту не прытупілася памяць, былыя студэнты з класа № 104 у Акадэміі музыкі — яго вучні. Якім быў у жыцці, расказвае і ўжо напісала жонка — ахоўніца яго спакою — Ларыса (я ў 1965-м быў сведкам падчас іх роспісу ў ЗАГСе). Хачу да гэтага, так бы мовіць, калектыўна створанага віртуальнага партрэта дадаць некалькі рысаў: якім ён быў сябрам, — верагодна, я застаўся адзіны з нешматлікіх іх, бо астатнія ўжо там, з ім… Дарэчы, не я імкнуся ў ганаровы шэраг сяброў, а з гэтага прызнання ён пачаў, па сутнасці, апошні маналог перад кінакамерай падчас здымак майго фільма “Урыўкі з ненапісанага” (т/а “Тэлефільм” 1999 год) адразу пасля свайго 70-годдзя.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»