Боская мудрасць кніжных вытокаў

№ 36 (1423) 07.09.2019 - 13.09.2019 г

5 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі пачала працаваць выстава “Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі”. І пасля свята беларускага пісьменства ў Слоніме (эстафета перададзена Бялынічам) працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя нашаму кнігадрукаванню.

У экспазіцыі — самыя старадаўнія кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Гэта 12 кірылічных старадрукаў XVII — XVIII стагоддзяў: “Служэбнік” (1601), “Анфалагіён” (1619), “Трыадыён” (1664). Кнігі для выставы прадаставіла з фондаў епархіяльнага гісторыка-археалагічнага кабінета і Гомельская епархія.

Выстава прыцягнула грамадскую ўвагу да маральна-духоўнай літаратуры. На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, навукоўцы і бібліятэкары.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"