Лаўрэаты “Трыенале…”

№ 34 (1421) 24.08.2019 - 31.08.2019 г

Журы, у складзе якога прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў, музейнай супольнасці, выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва, мастацтвазнаўцы і мастацкія крытыкі, прадстаўнікі СМІ, вызначыла аўтараў лепшых твораў Трыенале. У намінацыях па два лаўрэаты паводле ўзроставых груп. Першая — маладзейшыя, другая — старэйшыя.

Намінацыя “Жывапіс”: Алена Вярстак (1 група, БДАМ), Крысціна Мельнік (2 група, БДАМ).

Намінацыя “Графіка”: Марыя Кошалева (2 група, БДАМ), у першай групе лаўрэата няма.

Намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”: Вікторыя Тарасевіч (1 група, БДУКіМ), Наталля Шкраба (2 група, БДАМ).

Намінацыя “Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”: Алена Плотнікава (1 група, БДАМ), у другой групе лаўрэата няма.

Намінацыя “Скульптура”: Дар’я Рыбалка (1 група, БДАМ), Антон Нічыпарук (2 група, БДАМ).

Намінацыя “Навацыя”: Цемра (псеўданім) (Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж).

Намінацыя “Глядацкая сімпатыя”: Дар’я Даўгадзіліна (1 група, БДАМ), Алеся Скарабагатая (2 група, БДАМ).