Краіна чакае дастойнага выступлення

№ 32 (850) 09.08.2008 - 15.08.2008 г

Беларускія спартсмены ў Пекіне ўжо выйшлі на алімпійскія старты. Але першыя высокія ўзнагароды ў Пекіне былі ад роднай Беларусі. Іх уручыў Прэзідэнт краіны.

Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка яшчэ 6 жніўня накіраваўся з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Акрамя сустрэчы з кіраўніцтвам Кітая, праграмай паездкі было запланавана наведванне беларускім лідэрам цырымоніі адкрыцця Алімпіяды, якая адбылася 8 жніўня.
Няпярэдадні падзеі, 7 жніўня, у Алімпійскай вёсцы прайшла цырымонія ўзняцця беларускага сцяга, што засведчыла прысутнасць нашай каманды на спаборніцтве.

У той жа дзень Прэзідэнт краіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды тром беларускім спартсменкам — членам нацыянальнай зборнай па акадэмічным веславанні. Кацярына Карстэн удастоена ордэна Айчыны І ступені, а таксама Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта “Беларускі спартыўны Алімп”. Юліі Бічык і Наталлі Гелах Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэны Айчыны ІІІ ступені.

У сваім слове Аляксандр Лукашэнка адзначыў: “Мы чакаем ад вас дастойнага выступлення”.