Феерыя і любоў да жыцця

№ 26 (1413) 29.06.2019 - 05.07.2019 г

Казачны свет, створаны Аленай Кіш каля 80 гадоў таму, цікавіць ды натхняе і творцаў сучаснасці. Узімку мастак Максім Осіпаў прадставіў у сталіцы серыю жывапісных работ “Отсебятина”, анансуючы яе так: “Алена Кіш і шэраг іншых вялікіх аўтараў сталі інструментам, а “маляванкі” — формай аповеду, які вывальвае на пацеху публікі мае страхі, дасягненні і комплексы”. А ў маі на адным з будынкаў у вёсцы Чарэя Максім стварыў яшчэ і “першы ў краіне мурал у жанры маляванага дывана”, як ён сам жартуе. Неўзабаве падобны роспіс з’явіўся і ў Маладзечне. Аўтар распавёў “К”, чаму маляваныя дываны — гэта феерычна.

/i/content/pi/cult/751/16276/13.jpgНекалькі гадоў таму Максім убачыў у Заслаўскім музеі работы Алены Кіш, набыў там сабе альбом “Маляваныя дываны”. Зацікавіўся. Паглядзеў дакументальны фільм Галіны Адамовіч “Маляваны рай”. Каб убачыць творы на свае вочы, наведаў выставу, што ладзілася ў 2013 годзе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску. І, што называецца, падсеў.

— Маляваныя дываны — гэта феерычны, але пры гэтым слаба даследаваны від нацыянальнага мастацтва, — лічыць Максім. — Уявіце: у перыяд войнаў, голаду, калектывізацыі і рэпрэсій людзі з дапамогай гэтых дзіўных падробак пад сапраўдныя дываны ці нават габелены эстэтызавалі асяродак свайго пражывання. За вядро бульбы набывалі зусім не практычную рэч, якая, аднак, нагадвала ім пра неабходнасць марыць, кахаць і заставацца чалавекам. Маляваныя дываны — гэта найперш пра любоў да жыцця насуперак усяму.

Фота з асабістага архіва Максіма Осіпава

 

 

 

/i/content/pi/cult/751/16276/14.jpg