Яркі альбом успамінаў

№ 26 (1413) 29.06.2019 - 05.07.2019 г

Як паведамілі “К” у прэс-службе Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, у фінальным шоу 30 чэрвеня на стадыёне “Дынама” будуць выкарыстаныя тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і найноўшыя светлавыя і праекцыйныя эфекты, аналагічныя тым, якія гледачы бачылі на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў.

/i/content/pi/cult/751/16269/logo-euro-games-2019-1_opt.jpeg— Цырымонія закрыцця — гэта заўжды падвядзенне вынікаў, — адзначае рэжысёр-пастаноўшчык шоу Аляксей Сечанаў. — Вынікаў дзесяці спаборніцкіх дзён, якія былі напоўненыя не толькі захапленнем і радасцю перамог, але і слязамі расчаравання. Каля чатырох тысяч спартсменаў сабраліся ў Мінску, каб здзейсніць свае мары. І чыесьці мары насамрэч здзейсніліся, а хтосьці паставіў сабе новыя мэты, выканаўшы работу над памылкамі. Гэта будзе яскравае, маштабнае шоу, над якім працуе вялікая шматнацыянальная рэжысёрска-пастановачная група. Госці і гледачы цырымоніі змогуць прагарнуць яркі альбом успамінаў, яшчэ раз акунуцца ў атмасферу спаборніцтваў і адчуць тыя ж самыя эмоцыі, якія перажывалі спартсмены і іх трэнеры за апошні тыдзень.

Сярод музычных гасцей, якія выступяць заўтра на закрыцці II Еўрапейскіх гульняў — народны артыст Расіі і Украіны Мікалай Баскаў, заслужаная артыста Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, а таксама такія гурты, як IOWA, J:Морс, Tesla Boy і “Лепрыконсы”.