Яднанне музыкі і спорту

№ 24 (1411) 15.06.2019 - 22.06.2019 г

З заключнага канцэрта сезона Дзяржаўнага сімфанічнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі пачалася адмысловая праграма, падрыхтаваная да II Еўрапейскіх гульняў, што распачнуцца ў Мінску ўжо на наступным тыдні.

/i/content/pi/cult/749/16243/logo-euro-games-2019-1_opt.jpegДырэктар установы Юрый Гільдзюк падчас прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала гэтай праграме, адзначыў: для філармоніі вельмі важна, што іх канцэрты ўключаны ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў, бо гэта дазволіць прадэманстраваць нашу краіну турыстам не толькі са спартыўнага боку.

Адной з найбольш значных падзей, прымеркаваных і да закрыцця сезона філармоніі, і да II Еўрапейскіх гульняў, з’яўляецца “Вялікі фартэпіянны марафон” 22 чэрвеня. Арцём Шаплыка, адзін з арганізатараў, распавёў, што ідэя сабраць лепшых піяністаў Беларусі, каб яны на працягу 12 гадзін (з 10.00 да 22.00) радавалі слухачоў шэдэўрамі класічнай музыкі, з’явілася некалькі гадоў таму. Тады сам спадар Шаплыка ўдзельнічаў у падобным марафоне ў Іспаніі. У дзень марафону ў філармоніі можна будзе не толькі паслухаць цудоўную музыку, але і выканаць яе самастойна — для ўсіх ахвотных паставяць свабоднае піяніна.

23 чэрвеня таксама адбудзецца канцэрт “Месячнае святло”, у якім аб’яднаюцца музыка, танец і мастацкае слова. Выступленні артыстаў будуць суправаджацца відэапраекцыямі.