Падабаецца камусьці ці не, але нашу краіну на фэсце будзе зноў прадстаўляць англамоўная кампазіцыя — на гэты раз, Like It. Песня не з тых, што гразне на вуснах і ў галовах слухачоў. Але якія б месцы ні прарочылі ёй розныя букмекерскія канторы (пакуль яны, трэба адзначыць, настроеныя скептычна), усё роўна 14 мая мы ўсе сціснем ля экранаў нашых тэлевізараў кулачкі і будзем хварэць за тое, каб Зінаіда Купрыяновіч такі прайшла сіта першага паўфіналу. І калі гэта адбудзецца, выступ 16-гадовай дзяўчыны, напэўна, ужо можна будзе лічыць паспяховым.
Пакуль жа да пяцёркі фаварытаў адносяць Дункана Лоўрэнса з Нідэрландаў, расіяніна Сяргея Лазарава, італьянца Махмуда, Чынгіза з Азербайджана і Джона Лундвіка са Швецыі. Цікава, што ўсе яны — акрамя італьянскага выканаўцы, які, згодна з палажэннем аб конкурсе, ужо трапіў у фінал аўтаматычна — праспяваюць у другім паўфінале, 16 мая.
Такім чынам, 14 мая, “Еўрабачанне”, Ізраіль. ZENA, наперад! Каб сустрэцца з табой у наступную суботу!