“Выхад” — ёсць!

№ 19 (1406) 11.05.2019 - 19.05.2019 г

9 мая адкрыўся беларускі павільён на Венецыянскай арт-біенале. Пяць састаўных аб’ектаў, у цэнтры якіх змешчаны чалавечыя скульптуры ў натуральную велічыню, размешчаныя ў гістарычным будынку на Салізада Стрэта — што зусім непадалёк ад асноўных біенальных лакацый.

/i/content/pi/cult/744/16148/12.JPGЗгодна з заяўленай куратарам тэмай, пажаданне “жыць у эпоху зменаў” гучыць найперш як пажаданне жыць. А змены часоў адбываюцца ўжо па вызначэнні. З гэтага пункту гледжання праект скульптара Канстанціна Селіханава і куратара Вольгі Рыбчынскай “Выхад” як нельга дакладна інтэрпрэтуе тэму.

На адкрыцці павільёна дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў РБ і камісар беларускага павільёна Сяргей Крыштаповіч адзначыў, што работа мастака вартая галоўнага прыза. У гэты вечар павіншаваць каманду прыйшла старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі Вольга Далгаполава, сукуратар Уладзімір Парфянок, вядомыя мастакі Павел Вайніцкі, Максім Пятруль, Сяргей Шабохін, Таццяна Радзівілка, Наталля Залозная, Алена Пратасевіч, Алена Атрашкевіч і іншыя калегі.

Міжнароднае журы днямі азнаёмілася з работамі ўсіх удзельнікаў — а сёлета ў Венецыі прэзентуюць свае праекты больш як 80 краін свету — і ўжо сёння, 11 мая, адбудзецца цырымонія ўручэння “Залатога льва” ды іншых прызоў біенале. А наведаць павільёны кожны ахвотны можа да 24 лістапада.

Любоў ГАЎРЫЛЮК,
Венецыя

Фота Уладзіміра ПАРФЯНКА