На алімпіядзе ў Грацы — харавыя грацыі

№ 31 (849) 02.08.2008 - 08.08.2008 г

30 дзяўчатак 12 — 19 гадоў, якія складаюць узорны хор “Звонкія галасы” сярэдняй школы № 3 г. Наваполацка, атрымалі сярэбраны медаль V Сусветнай харавой алімпіяды ў аўстрыйскім горадзе Грацы. Грандыёзнае творчае спаборніцтва сабрала каля 450 калектываў (агульнай колькасцю больш за 20 тысяч чалавек) з 93 краін свету і праходзіла па 28 намінацыях.

35 гадоў таму, — расказаў кіраўнік "Звонкіх галасоў" Альберт Кажушкевіч, — мы былі трэцяй школай у рэспубліцы, якая следам за мінскай і віцебскай атрымала харавы ўхіл. І наша цяперашняя перамогасведчанне таго, што існуе адметная беларуская школа харавых спеваў, аднымі з прадстаўнікоў якой мы і зяўляемся.

Закладзеная Рыгорам Шырмам, Віктарам Роўдам, Міхасём Дрынеўскім і іншымі мэтрамі, яна працягвае плена развівацца, дзякуючы дзейнасці іх паслядоўнікаў і падтрымцы дзяржавы. І мае ўсе шансы быць не толькі заўважанай, але і адной з найбольш прыкметных на сусветным харавым Алімпе.
 /i/content/pi/cult/170/1600/Graz.jpg
Трэба толькі больш актыўна заяўляць пра сябе на самым высокім міжнародным узроўні, якой на сённяшні дзень і з’яўляецца гэтая харавая алімпіяда. Параўнайце: мы былі на гэтым прэстыжным спаборніцтве адзіным калектывам ад Беларусі, які быў прадстаўлены толькі ў адной намінацыі, дзе ўдзельнічаў 41 калектыў, — “Аднародныя маладзёжныя хоры”. Ад Германіі ж прыехала — 36 розных хораў. Ад Аўстрыі і Кітая — яшчэ больш: ажно па 37. Прычым кожны калектыў, заплаціўшы дадатковы ўступны ўнёсак, мог удзельнічаць у некалькіх намінацыях.
Больш шырокаму ўдзелу Беларусі ў такіх сусветных харавых сустрэчах магло б садзейнічаць, на маю думку, стварэнне ў нас харавой федэрацыі, Нацыянальнага харавога алімпійскага камітэта, як гэта зроблена ў іншых краінах. Наступная такая алімпіяда — праз два гады ў Кітаі.

— А як, дарэчы, вы трапілі на алімпіяду?

— Яшчэ чатыры гады таму наш хор заняў першае месца на Міжнародным конкурсе ў Велікабрытаніі, які праводзіцца ажно з 1947 года і збірае штораз паўсотні краін. Гэтая перамога і дала нам права ехаць на харавую алімпіяду ў Грац без адборачнага тура. Мы вельмі ўдзячны віцэ-прэм’еру Аляксандру Косінцу, што ён аддаў распараджэнне аб накіраванні нашага калектыву на алімпіяду і фінансавай дапамозе. Цяперашняе “серабро” таксама дае нам перавагу: мы зможам удзельнічаць у алімпіядзе-2010 зноў без папярэдняга адборачнага тура.

— Самы запамінальны момант вашай паездкі — пэўна, цырымонія ўзнагароджання. А што яшчэ?

— Усё! Пачыналася алімпіяда шэсцем усіх удзельнікаў па горадзе. Кожная дэлегацыя ішла пад сцягам сваёй краіны, мы ж неслі адразу тры: Дзяржаўны сцяг Беларусі, гарадскі і школьны. Два беларускія творы гучалі ў нашай конкурснай праграме: адзін — паводле ўмоў (твор “кампазітара сваёй краіны, мовы і культуры”), другі — па поклічу сэрца. Спыніліся на “Баладзе пра маці” Івана Кузняцова — гэта ўжо наша харавая класіка, а тэма (маці, якая не дачакалася сыноў з Вялікай Айчыннай вайны) як нельга лепей вызначае нашу гісторыю, тую трагедыю, што перажыў наш народ. У якасці замежнага твора ўзялі духоўную партытуру Бізэ . перевод документов с апостилем ., з музыкі якога ў нас вядомая хіба опера “Кармэн”. Абіраючы ж твор кампазітара-сучасніка, не шукалі нічога замежнага, а звярнуліся да Уладзіміра Гаркушы, які родам з Полацка, і ён напісаў для нас “Званы Сафійскага сабора”. А творам на выбар сталі праваслаўныя песняспевы Якава Чмялёва. Праграма павінна была доўжыцца 20 хвілін, мы намагаліся выбудаваць яе канцэптуальна і драматургічна, засяродзіўшыся на гістарычных і духоўных тэмах. Увогуле, такая алімпіяда дазваляе даволі аб’ектыўна ацаніць расстаноўку сіл у сусветным харавым выканальніцтве. Ведаеце, што здзівіла больш за ўсё? Змена лідэраў на харавым Алімпе. Сярод пераможцаў больш прадстаўнікоў не Еўропы і нават не Амерыкі, а краін Усходу, Афрыкі: ПАР, Інданезіі, Філіпін, Кітая, Паўднёвай Карэі, Ізраіля, Шры-Ланкі.
У розных намінацыях тройчы перамаглі хоры з ПАР, гэтая ж краіна атрымала больш за ўсіх медалёў, у тым ліку залатых. Чым не інфармацыя для роздуму?