Першы крок да ліпеньскага Віцебска

№ 11 (1398) 16.03.2019 - 23.03.2019 г

На прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры было абвешчана пра пачатак новай традыцыі XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” — адборы прадстаўнікоў конкурсу ад Беларусі будуць праходзіць у розных гарадах нашай краіны.

/i/content/pi/cult/736/15980/3.JPG— Міністэрства культуры найважнейшай сваёй мэтай бачыць развіццё культуры не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Таму прынята рашэнне правесці нацыянальны адбор у Оршы. Будзе прыгожае шоу, куды мы запросім і зорак беларускай эстрады, — адзначыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар.

Акурат сёння дзесяць прэтэндэнтаў на ўдзел у XVII дзіцячым музычным конкурсе і столькі ж ахвотных прадставяць нашу краіну на XXVIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні ў Гарадскім цэнтры культуры Оршы “Перамога”.