“Франка”, “Гараш”, “Акуака”…

№ 7 (1394) 16.02.2019 - 23.02.2019 г

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва пройдзе Тыдзень беларускага кіно. У праграме мерапрыемства, што адбудзецца з 25 па 28 лютага, паказы фільмаў маладых беларускіх рэжысёраў, а таксама сустрэчы з аўтарамі і абмеркаванні.

Так, у фокусе ўвагі публікі акажуцца нашумелыя стужкі Мітрыя Сямёнава-Алейнікава — “Адной крыві”, “Франка” (дыпламант “Лістапада — 2018”), а таксама ўжо вядомыя кароткаметражныя карціны Нэлі Васілеўскай — “Акуака”, “Рэканструкцыя бяссонніцы”, “Сябры па перапісцы”. Выпускніца БДАМ распавядзе і пра сваю новую работу — дакументальны паўнаметражны фільм “Шчасця, здароўя, табе, мілы сябра”. Прадзюсар і кампазітар Дзмітрый Фрыга прадставіць нашумелую камедыю “Гараш” кампаніі “Без буслоў Артс”.

Асаблівай цікавосткай Тыдня стане і творчая сустрэча з кінажурналістам і аўтарам “К” Тарасам Тарналіцкім.

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"