Асмалоўка пад аховай

№ 3 (1390) 19.01.2019 - 26.01.2019 г

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2018 года № 68 зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў горадзе Мінску. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

/i/content/pi/cult/728/15845/IMAG7774_opt.jpegЗгодна з адзначаным праектам квартал у межах названых вуліц — Асмалоўка — знаходзіцца на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага і сёмага рэжымаў утрымання.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца:

— узвядзенне будынкаў і пабудоў вышэй за адзнаку 220 метраў у Балтыйскай сістэме вышынь;

— узвядзенне прыбудоў да будынкаў па вуліцы Чычэрына, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14;

— па вуліцы Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39;

— па вуліцы Куйбышава, 23, 25, 27, 29;

— па вуліцы Камуністычнай, 22, 26, 28;

— узвядзенне прыбудоў да збудавання паміж будынкамі па вуліцы Камуністычнай, 20 і 22;

— змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў па вуліцы Чычэрына, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14;

— па вуліцы Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39;

— па вуліцы Куйбышава, 23, 25, 27, 29;

— па вуліцы Камуністычнай, 22, 26, 28;

— змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў збудавання паміж будынкамі па вуліцы Камуністычнай, 20 і 22.

— правядзенне работ па добраўпарадкаванні без узвядзення агароджы, якая была згублена з боку вуліц;

— размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, што забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха- і пажаранебяспечнымі.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання забараняецца:

— узвядзенне будынкаў і пабудоў, надбудова будынкаў і збудаванняў, што ўжо існуюць, не вышэй за адзнакі 226 метраў у Балтыйскай сістэме вышынь;

— змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада па вуліцы Пашкевіч, 5;

— размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, што забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбуха- і пажаранебяспечнымі;

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання рэкамендуецца знос ці нейтралізацыя дысгарманічных пабудоў, размешчаных на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камуністычная — вул. Чычэрына — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча.

Работы на тэрыторыі праекта зон аховы павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з яго рэгламентамі.

Квартал у межах вуліц Багдановіча — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычная ў горадзе Мінску (Асмалоўка) не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і не адзначаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.