Да “Лістапада” засталося пяць дзён

№ 43 (1378) 27.10.2018 - 03.11.2018 г

У продажы з’явіліся білеты на фільмы XXV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”, які пачнецца ўжо ў наступную пятніцу. У праграме — больш за сотню фільмаў, якія пакажуць у конкурсных і пазаконкурсных праграмах.

/i/content/pi/cult/715/15626/logonew-999999876_opt.jpegПляцоўкі фестывалю — кінатэатры “Беларусь”, “Масква”, “Мір”, “Піянер”, “Цэнтральны”, Falcon Club Бутик Кино, Музей гісторыі беларускага кіно. Кошт білетаў на сеансы “Лістапада” вар’іруецца ад 2 да 15 рублёў. Самыя танныя — квіткі на дзённыя сеансы, самыя дарагія — на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, што адбудуцца, як і ў мінулыя гады, у кінатэатры “Масква”. Поўную праграму і расклад усіх паказаў на 2 — 9 лістапада можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю www.listapad.com.