Прэмія работнікам культуры

№ 43 (1378) 27.10.2018 - 03.11.2018 г

На падставе пратакола пасяджэння Камісіі па прысуджэнні Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ад 24 верасня 2018 года па рашэнні Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ад 26 верасня 2018 № 286 прысуджана Прэмія Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва 2018 года.

У намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка”:

— Установе “Рэдакцыя Зэльвенскай раённай газеты “Праца” і праграмы радыёвяшчання” (галоўны рэдактар — Робак А.А., г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці);

у намінацыі “Тэатральнае мастацтва”:

— Цыркуновічу Віктару Леанідавічу, артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны ўстановы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (г. Мінск);

у намінацыі “Музычнае мастацтва”:

— Траццяковай Марыне Мікалаеўне, дырыжору Установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (г. Мінск);

у намінацыі “Жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

— Філіялу № 15 Цэнтра ганчарства в. Гарадная ДУК “Столінская раённая клубная сістэма” (дырэктар — Казачок В.А., г. Столін Брэсцкай вобласці);

у намінацыі “Народная творчасць”:

— Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю народнай музыкі і песні “Палешукі” ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (кіраўнік — Засімовіч І.І., г. Іванава Брэсцкай вобласці);

у намінацыі “Аматарская мастацкая творчасць”:

— Народнаму драматычнаму калектыву Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры ДУК “Івацэвіцкая раённая клубная сетка” (кіраўнік — Кулецкая В.П., г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці);

у намінацыі “Цыркавое мастацтва”:

— Абель Таццяне Валер’еўне, мастацкаму кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля ДУК “Палац культуры “Касцюкоўка” (г. Гомель);

у намінацыі “Эстраднае мастацтва”:

— Народнаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь — эстрадна-сімфанічнаму аркестру Nota Bаnd пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанка (г. Гродна).