Мэтай творчага конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага вобразу нагрудных знакаў да ганаровых званняў “Народны”, “Заслужаны”, “Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь”, “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь”. Па кожнай з гэтых чатырох намінацый журы вызначыць трох пераможцаў. За першае месца можна атрымаць 36 базавых велічынь, за другое — 33 базавыя велічыні, за трэцяе — 30 базавых велічынь.
Абавязковая ўмова для ўдзельнікаў — наяўнасць прафесійнай адукацыі ў сферы выяўленчага мастацтва, дызайну, скульптуры ці адпаведны вопыт па распрацоўцы эскізных праектаў дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь. Таксама прымуць заяўкі і ад студэнтаў творчых ВНУ.
Пажадана, каб кампазіцыйнае і пластычнае выкананне нагрудных знакаў адпавядала сфарміраваным ў Рэспубліцы Беларусь падыходам да мастацкага рашэння дзяржаўных узнагарод. Усе конкурсныя праекты павінны прадугледжваць, што нагрудны знак мусіць выраблены з металу і будзе прымацоўвацца да адзення з дапамогай шпількі.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу і правілы афармлення заяўкі можна прачытаць у інструкцыі, якая выкладзена на сайце Міністэрства культуры ва ўкладцы “Конкурсы і мерапрыемствы”.