“Дзевятка” як стымул

№ 27 (845) 05.07.2008 - 11.07.2008 г

12-гадовая Даша Надзіна, выхаванка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, атрымала Першую прэмію на ІІІ Міжнародным конкурсе папулярнай песні “Новая музыка-2008” у Балгарыі, які сабраў больш за 500 удзельнікаў.

Гэта не першая перамога юнай спявачкі: некалькі месяцаў таму Даша стала лаўрэатам ІІІ Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Акно ў Еўропу” (“К” № 10). Але самым строгім суддзёй застаецца для яе выкладчыца— кіраўнік Цэнтра імя У.Мулявіна, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Святлана Стацэнка, якая нават у складзе журы конкурсу ў Балгарыі пад час адкрытага галасавання ў сярэдняй узроставай групе (ад 10 да 13 гадоў) паставіла “дзевяць”, калі усе астатнія члены журы далі— “дзесяткі”. І зрабіла гэта, па ўласным прызнанні, таму, што добра ведае: Даша здольная на большае, і “дзевятка” стане для яе стымулам.Наперадзе ў Дашы Надзінай — выступленне ў фінале Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання”. Прычым не сольна, а разам з Карынай Жуковіч і Алінай Молаш.