На конкурс кінафільмаў

№ 30 (1365) 28.07.2018 - 04.08.2018 г

Да 3 жніўня Міністэрства культуры чакае заяўкі на конкурсы фільмаў у ігравой і неігравой форме. Як паведамляецца на сайце ведамства, кінематаграфістам прапаноўваюцца тры тэматычныя кірункі для творчасці ў ігравым кіно, і пяць — у дакументальным.

У намінацыі ігравых стужак назіраецца зрух у бок серыяльнага кіно. Напярэдадані 75-годдзя вызвалення Беларусі ад немяцка-фашысцкіх захопнікаў чакаюць заяўкі на серыял у чатырох серыях (кожная не менш 44 хвілін) і яго кінаверсію (не менш за 90 хвілін). Другі лот — “Прыгодніцкі, дэтэктыўны фільм аб гісторыі Беларусі” — таксама мусіць мець фармат тэлелесерыялу. Трэці лот — “Казка для дзяцей” — гэта мастацкі фільм хранаметражам не менш за 90 хвілін.

Дакументальныя працы чакаюцца па наступных тэмах: “Да 80-годдя яднання Заходняй і Усходняй Беларусі” (хранаметраж — 39 хвілін), “Беларусь спартыўная” (52 хвіліны), “Сацыяльныя праблемы грамадства” (39 хвілін), “Малая радзіма” (39 хвілін), “Сацыяльнае падзвіжніцтва” (26 хвілін).

Усё лоты патрабуюць да галоўнага прадукту версію з субтытрамі на англійскай мове. Падрабязнасці — на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь www.kultura.by