Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Гарбузовы рай + Кавуновы фэст
Пачну з крытычнай заўвагі. Магілёўскаму форуму, які досыць даўно вывучае традыцыйную культуру ў міжнародным кантэксце, час задумацца аб рэалізацыі сумеснага міжнароднага знакавага праекта. Думка гэтая, як кажуць, даўно лунае ў паветры. І я па-журналісцку рады, што сёлета прапановы канкрэтных агульных захадаў пачалі гучаць не толькі падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму касцюму, але і ў кулуарах форуму. І сапраўды, ва ўзросце магілёўскай міжнароднай акцыі здольнае ды таленавітае дзіця выпраўляецца ў школу, распачынаючы якасна новы віток свайго жыцця. А форум ужо красамоўна давёў, што ён здатны на самыя розныя праявы самавыражэння.
Баян ён нёс да Берліна
Гэты самавіты з выгляду чалавек па-ранейшаму выпраменьвае імпэт ды жыццёвую энергію. Сустрэўшы сваё 93-годдзе ў коле шматлікіх вучняў, якія зладзілі для яго шыкоўны канцэрт, і толькі тады пакінуўшы выкладчыцкую дзейнасць, ён працягвае жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца ў музычным свеце. Ды і наогул, як падаецца, — усім на свеце. Баяніст Міхаіл СОЛАПАЎ — жывая легенда беларускай музычнай культуры. Заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, кавалер ордэна Францыска Скарыны. Цэлую эпоху ён прафесарстваваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выхаваўшы некалькі пакаленняў выбітных выканаўцаў. А яшчэ — гэта адзін з нашых суайчыннікаў, які пакінуў свой роспіс на Рэйхстагу, каб засведчыць уласны ўнёсак у Вялікую Перамогу. На жаль, з кожным годам у святочным вулічным тлуме іх можна ўбачыць усё радзей… І таму так важна пачуць пра той дзень — 9 мая 1945 года — з першых вуснаў.
А вось пра мову чамусьці забылі…
З 22 па 28 красавіка група кіраўнікоў беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Арменіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі праходзіла творчую стажыроўку на базе сталічных і раённых устаноў культуры і адукацыі Беларусі. Стажыроўка была арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016–2020 гг.. Падчас азнаямляльна-творчай паездкі нашых суайчыннікаў у Рагачоў да іх далучылася і “К”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»