П’еса, трагедыя і бенефіс двойчы на дзень

№ 25 (843) 21.06.2008 - 27.06.2008 г

“Выдающаяся грандиозная оперетта”, “Всемирно известный американский скрипач”, “Концерт солистки Его Императорского Величества”, “безотлагательно… единственный концерт Леонида Собинова …” Пацямнелыя ад часу старонкі старых віцебскіх газет, анонсы, афішы, праграмкі — сапраўдныя сведкі культурнага жыцця мінулых часоў — захоўваюцца ў фондах Віцебскага краязнаўчага музея.

Салодкія білеты ад Жана Альбера
Пачатак мінулага стагоддзя… Прыезджыя знакамітасці, як заўсёды, мелі ашаламляльны поспех. Знакамітых гастралёраў сапраўды было шмат. Сяргей Рахманінаў, Варвара Паніна, Айседора Дункан, Вера Камісаржэўская, Іван Паддубны, Сяргей Эйзенштэйн… Былі і мясцовыя таленты.
 /i/content/pi/cult/165/1510/Vitebsk1.jpg
Той час аказаўся надзвычай цікавым,
багатым на падзеі. І усё, зразумела, адлюстроўвалася ў прэсе. Трэба сказаць, рэкламу культурных праграм давалі элегантна і ярка, на паведамленні аб выступленнях у газетах іншы раз адводзілі цэлую старонку. Анонсы досыць запамінальныя, выкананыя эфектна, з надзвычайным густам. Бенефісы, аперэты, тэатральныя пастаноўкі пададзены шыкоўна: гучныя эпітэты, удалая падборка разнастайных шрыфтоў. Друкаваліся і аб’явы.
Да прыкладу: “Опытный скрипач, имеющий диплом 1-ой степени Лондонской консерватории, дает уроки”. Вялізнай папулярнасцю карысталіся выканаўцы цыганскіх “жорсткіх” рамансаў. Адно з паведамленняў запрашае на “концерт знаменитой певицы — любимицы московской публики, цыганки Насти Поляковой” з паведамленнем: “Билеты в кондитерской Жана Альбера”. У краязнаўчым музеі горада над Дзвіной захоўваецца нотны альбом цыганскіх рамансаў Анастасіі Вяльцавай — выданне 1901 года (спявачка прыязджала ў Віцебск з гастролямі ў 1906 годзе), а таксама афіша Марыі Карынскай, якая атрымала ў Пецярбургу званне каралевы цыганскіх рамансаў (яна выступала і як драматычная актрыса).
Разнастайнымі былі водгукі ў газетах пра выступленні артыстаў. У іх даецца адзнака выканаўцаў. “Художественное исполнение всегда вызывает одни восторги”, або: “Репертуар артиста для концертной эстрады слишком старомоден. Отсутствие вкуса, а может быть, лень, заставляет певца прибегать к исполнению романсов и песен времен Очакова и покорения Крыма”. Зразумела, не дадае балаў самалюбству выканаўца і заўвага: “Игра его solo принадлежит к разряду обычных исполнителей, которых считают дюжинами”.
У горадзе рэгулярна праходзілі літаратурна-вакальныя, музычна-драматычныя вечары, якія праводзіліся часта з дабрачыннымі мэтамі. Да прыкладу: “Вечер в пользу общества взаимного вспомоществования учителям и учительницам народных училищ Витебской губернии” (снежань 1903 г.), або: “Традиционный студенческий бал в пользу кассы Витебского землячества при Императорском Санкт-Петербургском
 /i/content/pi/cult/165/1510/Vitebsk2.jpg

Да канцэртнай афішы М.А. Карынскай.

университете” (снежань 1909 г.).
Жыхароў горада, зразумела, зацікавіла лекцыя Л.Абаленскага “О красоте и искусстве с точки зрения современной науки”, прапанаваная Віцебскім таварыствам аматараў прыгожых мастацтваў. Прывяду толькі некаторыя пункты праграмы лекцыі: “зависимость чувства красоты от окружающего типа людей и внешней среды (теория Тэна); биологическая формула красоты как подготовленной новизны (Ч.Дарвина); физиологическая формула красоты как экономного отдыха нервных центров; формула ощущения удовольствия и страдания вообще по теориям современных биологов и психологов (Герберт Спенсер, Альфред Фуллье); человечность как высочайший тип искусства”.
Баявік з фабрыкі Хахлоўкіна
Гарадскі тэатр драмы і камедыі Д.Ф. Канстанцінава і М.М. Мяркулава на 2-е лістапада 1912 г. прапаноўваў такія пастаноўкі — п’есу, трагедыю і бенефіс на раніцу, вечар і наступны дзень. У анонсе пазначана: “Утром по уменьшенным ценам представлена будет известная пьеса, вечером, несмотря на огромные затраты, цены оставлены обыкновенные”. У антрактах публіку забаўляў аркестр музыкі пад кіраўніцтвам Б.Сухадрэва. Летні тэатр Давыда Ціхантоўскага запрашаў паглядзець новы вясёлы фарс “Ах, какой нахал!”, фарс “Дворец балерины”, аперэту “Под пылью подков”. Назвы спектакляў “Царь моды”, “Дурные пастыри”, “Катюша Маслова”, “Эликсир любви”, “Царь Иудейский” і інш., прапанаваных гледачам, знаёмяць з тагачасным рэпертуарам.
Цудоўны, чароўны свет тэатра — гастролі, паклоннікі, апладысменты. На адной з віцебскіх тэатральных праграмак спектакля сезона 1899 — 1900 гг. — будынак гарадскога тэатра, са зваротнага боку — яго ўнутраны выгляд: партэр, ложы бенуара, бельэтажа, тры ярусы, балкон і галёркі. 23 лістапада 1899 г. у новым гарадскім тэатры адбыўся бенефіс Ф.П. Нікіціна-Фабіянскага. Афіша з партрэтам артыста запрашае наведаць камедыю “Горе от ума”. Ролі Фамусава і Рэпецілава выконвае бенефіцыянт, на завяршэнне — дывертысмент: прапаноўваюцца раманс, драматычны верш, характарныя куплеты ў грыме і касцюмах.
У Віцебск на гастролі прыязджалі вядомыя тэатры — маскоўскі Т.А. Корша, Руская драма пад кіраўніцтвам М.П. Сахноўскага, знакамітыя артысты. Так, у 1906 годзе тут былі В.Камісаржэўская і У.Мейерхольд.
 /i/content/pi/cult/165/1510/Vitebsk3.jpg
Абавязковым атрыбутам тэатральнага жыцця з’яўляліся невялікія карткі са зваротамі
да акцёраў, вітальныя і добразычлівыя: “Благодарные поклонницы шлют сердечное поздравление с днем артистических именин талантливому артисту Н.У. Каржевину. 19.12.02”, або: “Симпатичной и даровитой артистке Эмили Адольфовне Негрин-Шмидт. 1902 г.”. Запамінаюцца афішы, выкананыя на надзвычай тонкай белай паперы з яркімі фігуркамі, кветкамі па перыметры аркуша.
У той час існавала павальнае захапленне кіно. На тэрыторыі Беларусі “сенсацыю стагоддзя”, праз тры гады пасля першых сеансаў у Парыжы, першымі ўбачылі жыхары Віцебска. Газета “Витебские губернские ведомости” паведаміла 3 лютага 1898 года: “В четверг, 29 февраля, в зале яхт-клуба состоялся сеанс синематографа. Зрителей собралось очень много и все они остались довольны исполнением картин “Французская артиллерия на параде”, “Женская междоусобица”, “Скачки с препятствиями”. Кінатэатры канкурыравалі паміж сабой, даючы рэкламу сабе і кінастужкам. Да прыкладу, “все лучшие картины ставились и ставятся исключительно в Кино-Арс”, у праграме якога значылася: “Корифеи экрана! Любимцы публики Вера Холодная, В.Максимов, О.Рунич выступают в бесподобной картине”. Чарговая кінастужка прадстаўлена наступным чынам: “Опасный возраст” (Женщина в 40 лет)” — “грандиозный боевик новой фабрики Хохловкина… редкая по красоте и богатству постановка, полная инсценировка нашумевшего романа”. І яшчэ адзін, немалаважны дадатак: “40 дней с огромным успехом ставилась в Москве в театре Ханжонкова”. “Роскошный кинотеатр “Рекорд” запрашае на прагляд “редко выдающейся картины, прошедшей в столицах с неимоверным успехом. Новая животрепещущая тема. Сенсационный кинороман в 7-ми частях, 3500 метров”; “несмотря на свою длину, картина эта от начала до конца смотрится с неослабевающим интересом”. Да таго ж, дырэкцыя, “делая все возможное”, “не считаясь с большой затратой, ставит обе серии полностью в одну программу”.
Маякоўскі на платформе агіттрамвая
Пасля рэвалюцыі ў культурным жыцці Віцебска адбыліся перамены. Гэты час у гісторыі культуры вядомы як “віцебскі рэнесанс”. Апалагеты новага мастацтва спрабавалі свае сілы ў музыцы і літаратуры, стваралі канцэпцыі новых мастацкіх сістэм. У гэты час у Віцебску працавалі дырыжор і музыкант М.Малько, рэжысёр-наватар А.Сумарокаў, нястомны грамадскі дзеяч П.Мядзведзеў, літаратуразнаўца і філосаф М.Бахцін і, вядома ж, мастакі М.Шагал, К.Малевіч, Л.Лісіцкі, М.Дабужынскі, І.Пуні, К.Багуслаўская, В.Ермалаева і многія іншыя.
Зразумела, масай надзвычай цікавых падзей і з’яў характарызуецца той час. Узяць, да прыкладу, знакаміты віцебскі Тэатр Рэвалюцыйнай Сатыры. Афіша новага тэатра гаварыла сама за сябе: “1) вступительное слово; 2) песенка о метле; 3) советские барышни; 4) Ария Мефистофеля; 5) Волокита; 6) м-м Люлю; 7) приветственные телеграммы; 8) пожарные частушки” — вясёлыя забаўляльныя праграмы ставілі артысты мясцовага рэвалюцыйнага тэатра. Спектаклі часта праходзілі на плошчах і вуліцах горада, платформах агіттрамваяў. Віцябчане глядзелі іх з задавальненнем. Літаратурнай часткай у тэатры загадваў С.Пустынін, мастацкім кіраўніком быў пецярбургскі акцёр М.Разумоўскі, афармленнем займаўся М.Шагал.
 /i/content/pi/cult/165/1510/Vitebsk5.jpg
М.Малько.

Часам выступленні Тэатра Рэвалюцыйнай Сатыры даваліся пасля спектакляў гарадскога тэатра. Так, напрыклад, 1-ая частка афішы спектакля “Коломбина” — А.Сумарокаў у ролі паяца, В.Драга — Каламбіна; 2-ая — спевы, дэкламацыя, гумарыстычныя аповеды.
У віцебскіх газетах рэгулярна паведамлялася аб навінах культурнага жыцця горада. У адным з паведамленняў рубрыкі “Отклики: литература и искусство” адзначана: “Асобое внимание будет уделено литературным приложениям, в которые войдут лучшие произведения новейшей русской литературы, а также местных авторов. По плану местных литературных деятелей, “Отклики” должны стать богато иллюстрированным литературно-информационным органом европейского типа”. Дзякуючы падобным выданням, віцябчане былі ў курсе апошніх падзей літаратуры і мастацтвы. Варта толькі ўспомніць змест запісак з пытаннямі ад жыхароў горада У.Маякоўскаму, які выступаў у Беларускім дзяржаўным тэатры ў 1927 г. з дакладам “Лицо левой литературы”: “Имеется ли формальная литературная школа с твердо установленным каноном, а если нет, то почему?”; “Что признается самым актуальным в художественной литературе наших дней (кроме революции)?”; “Какое значение имеет в литературе имажинизм по сравнению с футуризмом?”; “Имеется ли Лефовская литература для мало подготовленного читателя?” і іншыя пытанні.
“Віцябчане станавіліся супрэматыстамі”
Не ўсё новае знаходзіла разуменне.У прэсе ішла адчайная дыскусія. Так, створанае К.Малевічам і яго прыхільнікамі аб’яднанне “УНОВИС” (“Учредители нового искусства”) зведала бязлітасную крытыку ў артыкуле С.Міндліна “Ключ к пониманию “УНОВИСа”, які ён прысвяціў “футуристам, кубистам, супрематистам и прочим чепухистам”. І вось азначэнне некаторых мастацкіх тэрмінаў: “Портрет — большая клякса, которую приказано считать изображением человека”, або: “Популяризация — такой метод объяснения, от которого у слушателей гаснут последние отблески сознания”. У нататцы была прыведзена “выдержка из “популярной” лекции уновиского гения” пад назваю “Интроспективное резюме априорного кубизма”, якая пачыналася так: “Одним словом, проще говоря...”.
 /i/content/pi/cult/165/1510/Vitebsk4.jpg
І тым не менш, новае мастацтва выходзіць на вуліцы горада, змяняючы яго
аблічча. Шыльды магазінаў і крамаў, сцены дамоў, барты трамваяў былі ўпрыгожаны геаметрычнымі кампазіцыямі.
Успаміны мастачкі С.Дымшыц-Талстой, С.Эйзенштэйна дазваляюць убачыць горад у дні першамайскіх урачыстасцей 1920 года надзіва яркім, апранутым у “супрэматычнае адзенне”.“Мне казалось, — успамінае мастачка, — что я попала в заколдованный город, но в то же время все было возможно и чудесно, и витебчане на этот период становились супрематистами”. “Здесь главные улицы покрыты белой краской по красным кирпичам. А по белому фону разбежались зелёные круги… оранжевые квадраты”, — гэта успаміны пра горад С.Эйзенштэйна.
“Казимир Малевич перекрасил город, — пісаў Віктар Шклоўскі, — красный город хотелось преобразить сейчас. Его нельзя было перестроить, его можно было только, торопясь, переосмыслить живописно”.
Вялікую цікавасць уяўляе характарыстыка творчасці мастака А.Бразера, дадзеная ў адной з мясцовых газет пасля выстаўкі яго работ — карцін, малюнкаў, скульптур — у клубе К.Лібкнехта. Аўтар разважае “о живописном характере его рисунка — поисках сильного пятна, о выразительных сопоставлениях градаций черного и белого, интересе к живописной фактуре”. Некаторыя творы мастака, адзначае аўтар, набліжаны да прынцыпаў парыжскага “Осеннего салона”, іншыя блізкія кірункам у творчасці маскоўскіх мастакоў “Бубновый валет”.
Вам на “Фауста” ці на Дункан?
Таксама цікавым было і музычнае жыццё горада. У 1918 годзе заснавана народная кансерваторыя, у ліку выкладчыкаў якой былі Л.Растраповіч, С.Ром.
Аддзяленнем Усерасійскага Саюза аркестрантаў кіраваў Б.М. Сухадрэў — старшыня кансерваторскай калегіі, актыўны дзеяч віцебскай народнай адукацыі, адзін з арганізатараў Віцебскай кансерваторыі і сімфанічнага аркестра, музычнага і тэатральнага жыцця горада.
Тут варта ўспомніць пра наяўнасць ў Віцебску сямейных дынастый. Адна з тэатральных афіш 1901 года паведамляе аб бенефісе капельмайстра С.М. Сухадрэва, што праходзіў пры ўдзеле “известных артистов Санкт-Петербургских и Московских театров”, “представлена будет” опера “Фауст” у 5 дзеях і 6 карцінах. Дарэчы, у канцы ХІХ стагоддзя С.М. Сухадрэў кіраваў сімфанічным аркестрам горада. Адна з афіш паведамляе аб правядзенні 200-га канцэрта Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Малько, які адбыўся ў 1921 годзе.
У Віцебску быў уласны цырк — “цёплы” — аб гэтым паведамлялі газеты. На гастролі прыязджалі артысты-барцы, акрабаты, дрэсіроўшчыкі, блазны, эквілібрысты. Адна з праграмак паведамляе пра выступленне японскай трупы гейш з камічнымі танцамі, моднымі песенькамі. У Віцебску ў зімовым гарадскім тэатры пачалося першае артыстычнае турнэ рускіх ліліпутаў — “субретка и танцовщица, резонер и простак”, у праграмцы пазначаўся і рост артыстаў (“1 аршин, 1/2 вершка” і г. д.). У 1935 годзе ў цырку праходзілі паказальныя выступленні легендарнага рускага барца Івана Паддубнага.
Праграмка з малюнкам архідэі запрашае наведвальнікаў паглядзець балет (пад кіраўніцтвам В.І. Каўдзелька). Дарэчы, у Віцебску была і харэаграфічная студыя, арганізаваная М.К. Васільевай-Андэрсен, былой балерынай Марыінскага тэатра.
У 1923 годзе Віцебск з гастролямі наведала знакамітая амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан. Гэта быў яе другі прыезд у Расію. Так пісала ў 1904 годзе пра Дункан пецярбургская прэса: “Первое впечатление очень сильное из-за необычности увиденного”; “… танцовщица в короткой ярко-красной тунике”; “… потрясающая пластическая чувственность“; “… весь комплекс человеческих чувств, всё отражено в танце мадам Дункан”.
Кінатэатры, цырк, кансерваторыя, тэатры, наведванне горада сталічнымі знакамітасцямі — індустрыя весялосці і адпачынку працавала на поўную сілу. Віцебск прымаў артыстаў. Горад са шматлікімі крамамі, багаццем шыльд, гасцініцамі паўстае перад намі з паштовак. Аб вузкіх вуліцах Віцебска, старажытных вежах і цэрквах піша Самуіл Маршак у сваіх успамінах. Карціну жыцця горада можна прасачыць па работах М.Шагала, І.Пуні, Л.Лісіцкага.
Рускі пісьменнік Канстанцін Паустоўскі пабываў у нашым горадзе нашмат пазней. У нарысе “Ветер скорости” (1954 г.) можна прачытаць наступныя радкі: “Давно, еще в детстве, мне почему-то хотелось попасть в Витебск. Я знал, что в этом городе останавливался Наполеон и что в маленьком местечке под Витебском жил художник Шагал. Во время моей юности этот художник прогремел по всей Европе своими картинами из жизни давно уже исчезнувшего затхлого “гетто”. Об этом художнике много говорили и спорили взрослые… Так случилось, что за всю свою жизнь я не встретил ни одного человека, который был бы родом из Витебска. Поэтому некая дымка таинственности окутывала в моих глазах этот город. Редко бывает, что представление о чем-нибудь совпадает с действительностью. Но с Витебском случилось именно так”.
Пэўна, не выпадкова той, хто пабываў тут, хацеў яшчэ раз апынуцца ў гэтым горадзе. 

Святлана САЛАЎЁВА
Віцебск