Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Нотр-Дам Гаўрылы Вашчанкі
Ёсць мудрая французская прытча, якую я вельмі люблю. Тры чалавекі цягнуць нагружаныя тачкі, а прахожы ў кожнага пытае: “Што ты робіш?” Першы адказвае: “Каменне вязу”. Другі: “Грошы зарабляю”. Трэці, з гонарам: “Я будую сабор Нотр-Дам!”
“Я — крэпасць, жыву і помню...”
На світанні 22 чэрвеня 1941 года Брэсцкая крэпасць прыняла першы ўдар войск фашысцкай Германіі. Сёння гэты дзень з’яўляецца Днём памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны...
Аверс і рэверс манетнага дызайну
Наша сустрэча са Святланай ЗАСКЕВІЧ — мастаком Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь — адбылася 5 чэрвеня, у Дзень памяці Святой Еўфрасінні Полацкай. Святлана заўважыла, што гэта для яе зусім не выпадковасць: першая манета, створаная Святланай, была прысвечана 900-годдзю беларускай асветніцы. І пасля святая нібыта вяла дзяўчыну: праз некалькі гадоў дызайнер стварыла новую манету, дзе адлюстравала беларускую святыню — знакаміты Крыж Еўфрасінні Полацкай. Святлана прыйшла працаваць у галоўны банк краіны пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, і даволі хутка дасягнула творчых вынікаў: манеты і медалі, створаныя ёй, адна за адной адзначаліся на прэстыжных міжнародных конкурсах.
Маўр-Дзя-Дун — “сватку” Якубу: “Здаецца мне, што гэта Колас”
Янка Маўр (сапраўднае імя — Іван Фёдараў) маладзейшы ўсяго на год за Якуба Коласа, пазней жа сам лёс парадніў іх: пісьменнікі сталі сватамі. Маўра, чыё 125-годдзе адзначаем сёлета, справядліва называюць заснавальнікам беларускай дзіцячай літаратуры і цудоўным знаўцам псіхалогіі маленькай асобы. Яго творам уласцівы праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці, гістарычная дакладнасць, гуманізм. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я Янкі Маўра была эвакуіравана ў Алма-Ату. Дзіцячы пісьменнік стала перапісваецца з Якубам Коласам, які, таксама пакінуўшы родную Беларусь, у гэты час жыве ў Ташкенце. Лісты Маўра да народнага паэта таксама насычаны тымі згаданымі праўдзівасцю і гістарычнай дакладнасцю паказу навакольнага свету і абставін. Фрагменты з гэтай неапублікаванай раней перапіскі прапануе сваім чытачам “К”.
Савет, які працуе на гаспадарлівасць і пакрысе змагаецца за эканамічныя вынікі
Чэрвеньскім днём у Чэрвені я ўбачыла многае: і вынікі працоўных намаганняў гаспадарчай групы мясцовага аддзела культуры, і мэтанакіраванае аднаўленне помнікаў воінам-вызваліцелям, і ашчаднае стаўленне да народнага мастацтва, і планавае выхаванне маладога пакалення на ўзорах духоўнай нацыянальнай культуры... “Ігумен” — так называўся Чэрвень да 1923 года. Так ужо супала, што менавіта хлопцы, народжаныя ў 1923-ім, толькі што скончыўшы школу, першымі адыходзілі на фронт у першы дзень вайны. Мала іх вярнулася дахаты. 22 чэрвеня... Нядзеля... Сёлета дата супала з днём тыдня... Сівы і мудры Чэрвень-Ігумен умее шанаваць і тых, хто вярнуўся, і тых, хто загінуў. Тут будуюцца новыя праваслаўныя храмы, узводзяцца касцёлы, з’яўляюцца аграгарадкі, у якіх дзеці, унукі і праўнукі колішніх франтавікоў адраджаюць фальклор, рамёствы, песні, памяць.
Феномен нацыі Беларускага Дома
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
П’еса, трагедыя і бенефіс двойчы на дзень
“Выдающаяся грандиозная оперетта”, “Всемирно известный американский скрипач”, “Концерт солистки Его Императорского Величества”, “безотлагательно… единственный концерт Леонида Собинова …” Пацямнелыя ад часу старонкі старых віцебскіх газет, анонсы, афішы, праграмкі — сапраўдныя сведкі культурнага жыцця мінулых часоў — захоўваюцца ў фондах Віцебскага краязнаўчага музея.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»