Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Мастачка, якая гуляе з запалкамі
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўручылі прэмію імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Ушакова. Найлепшымі сцэнографамі назвалі Кацярыну Шымановіч і Дар’ю Дубовік.
А вы рыхтуецеся да “Берагіні”?
У напісанні матэрыялаў, якія адлюстроўваюць праблемныя аспекты фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, я ўжо меркаваў сцішыцца. Бракуе часу, ды і вынікаў — кот наплакаў. Што ж, а некалі па артыкулах у рэспубліканскіх СМІ прымаліся рашэнні ў кабінетах… Але ж чарговая “Берагіня” ўжо на парозе — 20 — 24 чэрвеня. А час бяжыць шпарка. Чакаць, калі “на гары рак свісне” — не надаецца. Таму адважыўся зноў панадакучваць работнікам культуры з розных куткоў Беларусі адносна падрыхтоўкі да значнай для ўсёй краіны падзеі. Можа, кагосьці з шаноўных чытачоў “К” (пастаяннага і асноўнага інфармацыйнага спонсара “Берагіні”) гэты мой артыкул матывуе на канкрэтныя захады альбо зберажэ ад памылак. А каб так яно здарылася, варта заўсёды памятаць пра самае галоўнае — унікальную місію нашага фестывалю.
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
Перад тым, як паглыбіцца ў гісторыю трагічнага кахання продкаў Адама Міцкевіча, думаем, не будзе залішнім падсумаванне пададзенага ў першай частцы артыкула.
Ці працягне Яна дынастыю?
Да Новінаў з Мінска — рукой падаць. Спрактыкаваны кіроўца дамчыць за гадзіну з гакам. Адразу на ўездзе ў вёску размяшчаецца яе адзіная ўстанова культуры — эпіцэнтр усіх тамтэйшых мерапрыемстваў, кропка прыцягнення мясцовых творчых сіл і тых, хто да мастацтва прамога дачынення не мае. У кожнага з нас здараюцца дні, калі чамусьці апускаюцца рукі, а выберашся ў такую вёску, падыхаеш тутэйшым паветрам, пагутарыш з яе жыхарамі — і настрой паляпшаецца. Тут ты разумееш: жыве на сяле культура, хто б там чаго ні казаў! І жыць будзе!
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»