У “Беларусьфільма” новы дырэктар

№ 10 (1345) 08.03.2018 - 15.03.2018 г

Аляксандр Лукашэнка прыняў 5 сакавіка шэраг кадравых рашэнняў. Сярод іх — прызначэнне генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзіміра Карачэўскага. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

/i/content/pi/cult/682/15010/MG_17-5555555-5443_opt.jpegУладзімір Міхайлавіч Карачэўскі нарадзіўся 4 чэрвеня 1970 года ў Крычаве. Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава (1989), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1999), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011). Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў, культарганізатарам, інструктарам па арганізацыйна-масавай рабоце. Займаў пасаду начальніка аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (2001 — 2008), начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (2008 — 2010), першага намесніка міністра культуры (2010 — 2014). З мая 2014 года ўзначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Ігар Поршнеў — папярэднік Уладзіміра Карачэўскага на “Беларусьфільме” — цяпер прызначаны мастацкім кіраўніком кінастудыі.