Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ці трэба асучасніваць рэтра?
Абяцанага, як памятаем, тры гады чакаюць. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр ўклаўся за ўдвая меншы тэрмін. Улетку 2016-га на старонках “К” галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык агучыў свае мары аб малой сцэне. Напачатку 2018-га яны ажыццявіліся. Публіцы прадставілі эксперыментальную тэатральную майстэрню “Сцэна”. Чакаем навацый?
“Лапатная” забава бадзяжных артыстаў
Даўно нам пра аўтаклубы не пісалі. А іх актыўная дзейнасць ва ўмовах лютаўскіх маразоў — тэма надзвычай актуальная. Візіт самадзейных артыстаў ў аддаленую вёску — заўжды гарантаванае свята для яе нешматлікіх жыхароў і ці не подзвіг для работнікаў мабільных устаноў культуры. Вось за такія “подзвігі” па леташніх выніках аўтаклуб Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці стаў найлепшым на Віцебшчыне.
Годная шоўку
Маладыя беларускія дызайнеры ўвасобілі маляваны рай мастачкі Алены Кіш на шаўковых тканінах. У сеціве нават новае слова з’явілася — хусткі-маляванкі. Добрая тэма для разваг пра тое, як музейныя каштоўнасці ўплываюць на сучасную моду — і наадварот.
Рухавік Любові
Як адзначыла рэжысёрка-дакументалістка Любоў ЗЯМЦОВА, яе фільмы — пра святло, якое нас трымае. “У цяжкіх жыццёвых сітуацыях раптам знаходзіцца святло, якое не дае нам упасці і зламацца. Яго я і шукаю ў сваіх героях”, — кажа яна пра сутнасць сваёй творчасці. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў сёння штурмуе замежныя індустрыяльныя пляцоўкі, шукаючы грошы на ўласныя фільмы. Летась яна абышла тысячу кінематаграфістаў і патрапіла ў пяцёрку прэтэндэнтаў на грант ад Міжнароднага кінафестывалю ў Амстэрдаме IDFA. Літаральна днямі выпраўляецца ў Прагу на майстар-класы ад Чэшскага інстытута кінематаграфіі. Якім чынам рэжысёрцы ўдаецца рэалізоўваць свае ідэі? І ці ёсць перавагі ў дзяўчыны, якая здымае дакументальнае кіно?
І пашанцавала ж Валодзю!
Кім толькі не працуюць нашы мілыя жанчыны! У мяне сярод знаёмых на Поўначы нават шпалаўкдачыца была. Вельмі прынцыповая ды мэтанакіраваная дзяўчына. Часовую гэтую прафесію абрала па самай празаічнай прычыне: плацілі прыстойна. Але не будзем пра матэрыяльныя выгоды. Іншым разам выбарам не надта жаночай жыццёвай справы кіруюць патрэбы духоўныя. Вось Ірына КУШНЯРУК — разьбяр па дрэве з Камянецкага раёна. І стала ім свядома.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»