Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
1500 артыкулаў пра Купалу
31 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”, які пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.
Скаліёз як хвароба прафесіі?
Многія бацькі чулі ад дактароў: аддавайце дзяцей на танцы, каб выпрацоўвалася правільная пастава. Менавіта па прыгажосць і здароўе дзяцей вядуць у размаітыя харэаграфічныя гурткі, школы, калектывы. Але тут раз — і неспадзяванка! Артапед раптам кажа бацькам юнага танцора пра выхад за межы нормы ў пастаноўцы шыі або пра адхіленні пазваночніка на небяспечную колькасць градусаў. І добра, калі праблема вырашаецца простым сыходам з гуртка. А што рабіць, калі заняткі перайшлі ўжо ў прафесійную стадыю і расстацца з харэаграфіяй неабходна будучай балерыне або майстру спорта?
Рэктар і яе Alma mater
Рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў не так даўно стала Аліна КОРБУТ. Супрацоўнікі ўстановы (пра гэта нам вядома дакладна) былі задаволены: адказную пасаду заняў не чалавек збоку, а свой, даўно вядомы. Аліна Анатольеўна прайшла ва ўніверсітэцкіх сценах усе прыступкі: і навучальныя — была студэнткай, аспіранткай, і кіруючыя. Да нядаўняга часу яна працавала першым прарэктарам. Так што кар’ерны рост — цалкам заканамерны і лагічны. Таму рэдакцыя “К” вырашыла не губляць час і пазнаёміцца з рэктарам як мага бліжэй. Забягаючы наперад, зазначым: сустрэча адбылася, як кажуць палітыкі, пры выключным задавальненні абодвух бакоў — на вышэйшым узроўні ўзаемадаверу і ўзаемакарысці.
Сучасная рэвізія “Рэвізора”
Зварот Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да класічнага “Рэвізора” стаў вельмі дарэчным і своечасовым. 160 гадоў прайшло з напісання п’есы, а ўсё гэтак жа трапна гучыць гогалеўскае слова.
Ён быў першым ва ўсім
Увесну ў Брэсце пройдзе Першы абласны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Валерыя Грыгарука. Напярэдадні ў лютым у той жа зале Брэсцкага музычнага каледжа адбудзецца вечар яго памяці, дзе выступяць не толькі яго “дзеці” — выпускнікі розных гадоў, але і “дзеці яго дзяцей” — іх лепшыя выхаванцы. Наспеў час ушанаваць памяць гэтага выбітнага музыканта і педагога.
Няма чаго баяцца гледача
Здавалася б, ужо колькі тэатр імкнецца разбурыць чацвёртую сцяну, што разводзіць па розныя бакі акцёра і гледача, але часцяком тая барацьба не ідзе далей за словы. Ды і само тэатральнае жыццё для публікі занадта рэгламентаванае: у фае — да першага званка, пасля трэцяга і да фінальнай заслоны — у глядзельнай зале, а далей — праз гардэроб ды на выхад. Многім не хапае ваколтэатральнай атмасферы, але ці не самі тэатралы баяцца размовы са сваёй аўдыторыяй? Пра закрытасць ад публікі, перспектывы прафесіі лялечніка і чаканне новага тэатральнага дома “К” пагутарыла з галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра лялек Аляксандрам ЯНУШКЕВІЧАМ.
Вера ў прадвызначанасць
У свет, створаны гэтым майстрам, уваходзіш радасна і лёгка. Гэты свет адкрыты і ўсхваляваны, мужны і празрыста чысты. Людзі ў ім вылучаюцца спакойнай прыгажосцю, дабрынёй, схільнасцю да развагаў “пра час і пра сябе”. Мастак асэнсоўвае рэчаіснасць і дае ёй другое жыццё, адлюстроўваючы на палатне свае адносіны, свой настрой, сваю любоў. Дзякуючы творам Шчамялёва, мы быццам заглядваем у душу чалавека і праз яго барацьбу, шчасце, надзею, веру, смутак увачавідкі адчуваем рытмы часу. Рытмы часу і думкі жывапісца. Бо кожнае палатно, як прасвятленне чалавечай сутнасці, дае адказ на пытанне, што шукае, што сцвярджае, што адстойвае сам творца, сведчыць аб яго адносінах да жыцця, раскрывае пафас яго творчасці. І таму любы твор мастака ў роўнай меры становіцца яго праграмай і споведдзю.
Два Міхаілы ў лёсе Алега
Беларусаў, асабліва творчых, раскідана па свеце нямала. Хтосьці з іх за межамі радзімы асаблівага поспеху не дасягнуў, але ёсць і тыя, хто не выходзіць са святла сафітаў. У іх ліку — Алег БЛЯХАРЧУК, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца салістам знакамітага Хору Турэцкага. Калі мы дамаўляліся на інтэрв’ю, ён папрасіў мяне задаваць яму не толькі сур’ёзныя пытанні, што я і паспрабаваў зрабіць.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»