Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Музеі — у ліку пераможцаў
Аб’яўлены вынікі XV рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Нацыянальнае агенцтва па турызме і Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Сярод пераможцаў ёсць і ўстановы культуры.
Як распавесці пра “маленькую смерць”?
Праект “Кожная трэцяя” Аляксандра Васюковіча і Дар’і Царык — гэта расповед пра боль і страх. Размова на тэму, пра якую ў нас не прынята казаць услых: хатні гвалт, што “жыве” ў кватэрах нашых суседзяў, знаёмых ды сваякоў. Кожная трэцяя — гэта тая ўражвальная лічба, якая выяўляе маштаб праблемы. Менавіта столькі жанчын пацярпелі ў Беларусі ад сваіх блізкіх. Праект Аляксандра і Дар’і — акурат той выпадак злучэння мастацтва і публіцыстыкі, які дазваляе гледачу стаць на месца ахвяры.
Экзамен на чалавечнасць
Перада мною стаіць дзяўчына. Яна прыкладвае рукі да жывата, потым да твару, складвае іх на плячах, працягвае насустрач. Затым паўтарае свае рухі. Праз хвіліну я не магу не адказаць на яе заклік — мы абдымаемся. Артысты, задзейнічаныя ў дзеі — маладыя людзі, удзельнікі арт-праекта face art — face future, які суправаджаў выставу знаных германскіх мастакоў. Харэограф — Вольга Скварцова. Заключны дзень выставы Эрнста Барлаха і Кэтэ Кольвіц “Пераадольваючы існаванне” ў Нацыянальным мастацкім музеі маляўніча прадэманстраваў, што такое фінісаж, чаму ён можа быць не менш важным за адкрыццё, і якую ролю здатны выканаць медыятар — пасрэднік паміж мастаком і аўдыторыяй.
Кіслы прысмак карпаратыўнай этыкі
Віталь Краўчанка працягвае з асалодай займацца рэжысурай: за паўтара года ў статусе дыпламаванага спецыяліста ён ставіць свой чацвёрты спектакль. На пляцоўцы “Альфа-тэатра” з’явіўся “Метад Гранхольма”.
Маляўнічасць адчуванняў
Задумаць яе немагчыма — яна ўзнікае неспадзявана і патрабуе ад мастака імгненнай гатоўнасці ўвасобіць у фарбы. Не, не ў фарбы, а ў іх палахлівыя адценні — мабыць, неспадзяваныя і для самога мастака. Нейкая стрыманасць і невымоўнасць застаецца для тых, хто потым пабачыць, а можа, у думках дапіша ці давыкажа ўсё, што не змог або не пажадаў занатаваць творца. Нешта падобнае — непадуладнае нават слову — адчуваў я, гледзячы на новыя творы Юрыя Хілько, якія дэманструюцца на яго выставе “Знакі і легенды” ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Салёны гурок з крапівою
Такую акцыю ў Зэльвенскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці правялі ўпершыню. Гэта быў адкрыты конкурс на самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні рэгіёна “Гатуем сваё”. Як паведамляе загадчык аддзела па развіцці народнай творчасці згаданай вышэй установы Алена Ламека, кулінарнае свята арганізавалі Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, фермерская гаспадарка “Верас” пры падтрымцы аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Алмаз як талент, дыямент як прафесія
Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — 85! Напярэдадні ўрачыстасцяў мы сустрэліся з рэктарам ВНУ — доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Кацярынай ДУЛАВАЙ. Але размова стала не экскурсам у мінулае і не справаздачай пра зробленае (а тут ёсць чым ганарыцца: штогод — каля сотні міжнародных перамог, падрыхтаванымі кадрамі ўкамплектаваны ўсе творчыя калектывы краіны, шмат выпускнікоў запатрабаваны ў замежжы). Лейтматывам стаў позірк у будучыню.
Ці ўсе “Заслужаныя” сапраўды заслужылі?
Адзначаючы чарговы, 35-гадовы юбілей “Крупіцкіх музыкаў” — а мне давялося прысутнічаць і на ўсіх папярэдніх — мы зноў і зноў вяртаемся да феномену гэтага адметнага калектыву. Яго стварэнне і імклівы творчы ўзлёт сталі сапраўднай з’явай у народным мастацтве нашай краіны канца мінулага стагоддзя. Але сёння ўзнікае пытанне: што трэба зрабіць, каб такія з’явы нараджаліся як найчасцей?
Выпусціць мары з клеткі абмежаванняў
Колькі сітуацый было ў сусветным тэатры, калі творчыя амбіцыі часткі калектыву пераставалі супадаць з поглядамі кіраўніцтва! Тут варыянтаў некалькі — або сварыцца і крыўдзіцца, або сыходзіць і ствараць свой праект. Менавіта гэта з год таму зрабіла частка трупы Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. І ў выніку на карце горада з’явілася новая “культурная кропка” — Team Theatre. Пра шлях, які прайшоў наватарскі камерны тэатр, пра перспектыўныя вяршыні і спосабы выжывання “на вольных хлябах” разважае дырэктар і мастацкі кіраўнік калектыву Андрэй БАРДУХАЕЎ-АРОЛ.
Апошняя роля. Складаная самая
Калі назаўжды развітваешся з добрым чалавекам — заўсёды балюча. Калі ж мы развітваемся з акцёрам, разам з ім ад нас сыходзяць быццам некалькі чалавек, суцэльны гурт — усе тыя героі, якіх ён увасабляў. У заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Івана Мацкевіча такіх “паплечнікаў і апанентаў” было — безліч: у тэатры і кіно.
Карабель плыве павольна, але ўпэўнена
Беларускіх гітарыстаў, якія заваявалі сваёй творчасцю свет, усяго некалькі. Зато да іх дадалася і адна гітарыстка! Ірына ІГНАЦЮК нарабіла сваім мастацтвам “шоргату” спачатку ў нашай краіне, а потым і за яе межамі. Яна ўжо некалькі гадоў жыве ў Маскве, але сэрца яе тут, у Беларусі. Да нас Ірына стараецца выбірацца часцей, ды не заўсёды ў яе гэта атрымліваецца.
Мова + атмасфера + добрае кіно
Не так даўно адбыўся важны прэцэдэнт. Упершыню за ўсю гісторыю нашага кінапракату прэм’ера замежнага фільма ў Мінску прайшла на беларускай мове. Нідэрландскую стужку “Шторм”, якая паводле свайго сюжэту добра дапасоўваецца да ўгодкаў беларускага кнігадрукавання, адкрыў для сябе — а затым і для публікі — дырэктар студыі агучкі KinaKong, арганізатар праекта “Беларускія ўікэнды” Андрэй КІМ. А агулам за 8 гадоў у фільматэцы “КінаКонга” з’явілася больш за 20 перакладаў фільмаў, сярод якіх і блокбастары “Форэст Гамп”, “Падынгтан”, “Кніга Ілая” і папулярныя ва ўсім свеце мульцікі. Напярядадні чарговай, хай і не такой шумнай прэм’еры — фільма “Жонка наглядчыка заапарка” — я сустрэлася з Андрэем, каб даведацца, як працуюць “Беларускія ўікэнды”, каму патрэбна кіно на роднай мове і калі яно стане для нас звычайнай з’явай.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»