Афіцыйна

№ 48 (1331) 02.12.2017 - 08.12.2017 г

Згодна з пастановамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, каля дзясятка аматарскіх калектываў краіны атрымалі і пацвердзілі званне народнага, узорнага і заслужанага.

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі званнем народнага калектыву адзначана эксперыментальная вакальная група “Берагіня” Дараўскага сельскага Дома культуры Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Брэсцкай вобласці, а таксама інструментальны ансамбль “Джаз-Арт” настаўнікаў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Узорнымі названыя студыя моды “Сілуэт” Палаца дзіцячай творчасці горада Баранавічы, студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Светлячок” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Бярозы і аркестр народных інструментаў “Мазаіка” сярэдняй школы №3 горада Наваполацка.

Званне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь прысвоена народнаму хору “Радзейка” Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага. Пацвердзілі такое званне народны ансамбль танца “Лявоніха” і ўзорны харэаграфічны ансамбль “Зорка” Цэнтра культуры “Віцебск”, узорны ансамбль беларускай песні “Цернічка” культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.