Самабытная разнастайнасць

№ 48 (1331) 02.12.2017 - 08.12.2017 г

Эбру і чыні, сепіяліт і тэзхіп, гукі кануна і оперныя спевы… Палітра Дзён культуры Турэцкай рэспублікі ў Беларусі, што прайшлі з 26 па 30 лістапада, была надзвычай маляўнічай ды разнастайнай.

/i/content/pi/cult/668/14758/pages-2-copy-S2.jpg

Эфектная дэманстрацыя народных касцюмаў выклікала захапленне публікі.

/i/content/pi/cult/668/14758/pages-2-copy-S.jpgЯк адзначыў падчас адкрыцця мерапрыемства міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, такія маштабныя культурныя падзеі дазваляюць нашым народам яшчэ лепей спазнаць адзін аднаго.

Кульмінацыяй свята стаў шыкоўны гала-канцэрт у Белдзяржфілармоніі, які аб’ядноўваў самыя розныя праявы культуры Турцыі — як традыцыйныя танцы і спевы, так і сучасныя рытмы. Пры гэтым, усім пунктам праграмы былі ўласцівыя самабытнасць і высокі выканальніцкі ўзровень — што ахвотна адзначала публіка сваімі апладысментамі.

Апрача мастацкай часткі, праграма мерапрыемства прадугледжвала і перамовы аб далейшым развіцці культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі, намеснік міністра культуры і турызму Турцыі Хусейін Яйман, ужо ў сакавіку наступнага года плануецца адкрыццё ў Мінску турэцкага культурнага цэнтра.

Фота Сяргея ЖДАНОВІЧА