Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сяброўства без межаў
Дні беларускай культуры 16 і 17 лістапада ўпершыню прайшлі ў Грузіі. Іх вынікам стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж нашымі краінамі, а таксама мемарандуму аб супрацоўніцтве паміж Белдзяржфілармоніяй і Тбіліскай дзяржаўнай канцэртнай залай.
Дэфіле па-турэцку
З 26 па 30 лістапада ў Мінску і Маладзечне пройдуць Дні культуры Турэцкай Рэспублікі.
“Халі-Хало” на ўвесь свет
18 — 19 лістапада ў Наваполацку адбыўся Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало”. Ён сабраў 54 удзельнікаў з сямі краін: Беларусі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Румыніі, Украіны, Эстоніі. Уладальнікам Гран-пры стаў выхаванец эстраднай майстэрні Васіля Сянькова — 12-гадовы мінчанін Мікіта Бялько.
Галасуем за нашых
Дзіцячы музычны конкурс “Еўрабачанне-2017” пачаўся 20 лістапада ў Тбілісі. Заўтра ў фінале Хелена Мерааі (на здымку), якая сёлета прадстаўляе Беларусь, выступіць з песняй “Я самая” пад пятым нумарам.
Як быццам голас з нябёсаў
Збудаваны на самым пачатку мінулага стагоддзя касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках, што на Шчучыншчыне, апрача іншага вядомы тым, што ў ім спяваў у хоры сусветна вядомы ў будучыні музыкант Чэслаў Выдржыцкі, а ягоны бацька іграў на аргане. Гэты дастаткова стары інструмент быў пераўсталяваны ў новы храм з ранейшага драўлянага. Згодна са здагадкамі, арган быў пастаўлены ў касцёле Старых Васілішак у канцы ХVIII ст., а ягоным вырабам займаліся нямецкія адмыслоўцы з гамбургскай майстэрні Фрыдрыха Самуэля Янтцона. Інструменты гэтай майстэрні, як правіла, невялікіх памераў, можна й цяпер пачуць у храмах Літвы і Беларусі.
А вы запісаліся ў біёграфы?
Кожная эпоха патрабуе сваіх герояў. І, адпаведна, не можа абысціся без іх жыццяпісаў. Дый юбілеі гістарычных і культурных дзеячаў звычайна суправаджаюцца прысвечанымі ім новымі мастацкімі творамі. Але што такое біяграфічная п’еса, біяграфічны спектакль у пачатку ХХІ стагоддзя? Якімі яны павінны быць, каб зацікавіць сучасную публіку? І не ператварыцца ў чарговы “дацкі” твор, якім трэба адзначыць дату — і забыць. Апошнім часам гэтыя пытанні набываюць асаблівую актуальнасць.
У трэндзе — грацыя і лёгкасць
19 лістапада ў Віцебску завяршыўся юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC). Нацыянальны конкурс, што праводзіўся ў яго рамках, стаўся адным з самых моцных творчых спаборніцтваў беларускіх харэографаў за ўсе гады існавання гэтага форуму.
Творца, які паўсюль бачыць Беларусь
Калі ты класны кераміст, ты абыякавы да таго, што нехта глядзіць на кераміку як на ніжнюю прыступку скульптуры. Сапраўдны жывапісец, які рэалізуе свой талент на прасторы невялікага палатна, не будзе зайздросціць манументалісту, чыё поле дзейнасці вымяраецца плошчай у дзясяткі квадратных метраў. А майстар, які спасціг космас акварэлі, наўрад ці спакусіцца выразнымі магчымасцямі алейных ці акрылавых фарбаў.
Аднагодак Купалы
Выстава “Беларусі прысвячаецца...” у Нацыянальным гістарычным музеі стала для мінчан яшчэ адной магчымасцю адкрыць для сябе падзабытае імя фатографа Льва Дашкевіча. Кропкай адліку для стварэння фатаграфічнай экспазіцыі былі два 135-годдзі: самога аўтара і Янкі Купалы. Аднагодкаў лучыла доўгае сяброўства.
Не асабістая сціпласць, а прафесійнае лідарства!
Пагаворым пра асобу работніка культуры. Пра тое, што яна заўжды павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. І ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца сёння ў бібліятэках, клубах, музеях, дамах рамёстваў, павінны будавацца на спалучэнні “фактаў жыцця і фактаў мастацтва”. Тэма, прама скажам, няпростая, праблемная. Так, няма культуры без асоб, якія кладуць жыццё на алтар народнага мастацтва. Але ці шмат у нас фестываляў, конкурсаў, устаноў, якія носяць імя выбітнага работніка культуры: музыканта, фалькларыста, кіраўніка аддзела? Адзінкі! Брэсцкая харэаграфічная школа мастацтваў імя Вячаслава Пагодзіна, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і народных традыцый імя Фёдара Шклярава, ды ў Асіповічах раённы фальклорны фестываль наступнага года збіраюцца назваць імем колішняга начальніка аддзела культуры Васіля Налівайкі. Калі і ёсць дзе іншыя прыклады, я пра іх не ведаю.
Фізіка - гэта прыгожа
Па белай сцяне паўзуць рознакаляровыя плямы, падобныя да мікраарганізмаў. У цёмнай-цёмнай зале позірк факусуецца на вялікай колбе — і раптам пачынае выхопліваць дзіўнае свячэнне. У гэты момант можа падацца, што галерэя “Універсітэт культуры” пераўтварылася ў лабараторыю алхіміка. Але насамрэч тут няма ніякага чарадзейства — толькі фізіка, хімія, біялогія. І, зразумела, мастацтва. Выстава “Рабіна нябачных палёў”, якая адкрылася на гэтым тыдні ў галерэі “Універсітэт культуры”, недарэмна прымеркаваная да Года навукі. І, напэўна, стане самай яркай мастацкай акцыяй з гэтай нагоды.
“Мы рабілі не бунт, а мастацтва!”
Сёлета адзін з самых шумных і эфектных гуртоў Беларусі — Drum Ecstasy — святкуе 25-годдзе. З гэтай нагоды 30 лістапада адбудзецца вялікі канцэрт з шалёным барабанным дробам і славутай электрапілой. У кастрычніку ў больш камерных варунках адзначаўся і яшчэ адзін юбілей — 30 гадоў таму выставай у кінатэатры “Піянер” распачала сваю дзейнасць фота-рок-асацыяцыя “Беларускі клімат”. З яе колішніх імправізацый і акцый, можна сказаць, і вырас культавы музычны калектыў. Пра мінулае і цяперашняе руху-аб’яднання гутарым з лідарам Drum Ecstasy і сталым удзельнікам БК Піліпам ЧМЫРОМ.
Не “Cheese!” скажам разам, а “Сы-ы-р-р!”
Эканамічныя магчымасці Слаўгарадчыны можна дакладна ахарактарызаваць толькі некалькімі фактамі. Частка ўстаноў культуры тут і па сёння мае пячное ацяпленне. У раёне няма мабільнай бібліятэкі. Аўтаклубаўская замена толькі ўзмацняе праблему рэабілітацыі краю, што знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага ўплыву. І яшчэ. Насельнікаў гасцініцы ў той дзень адміністрацыя папярэдзіла: “З-за аварыі ноччу будзе адключана вада, магчыма і адключэнне ацяплення”. І толькі неймавернымі высілкамі камунгасаўцаў вада пад раніцу з’явілася, а ацяпленне ўвогуле не спынялася. Вось пра гэткія ж высілкі, толькі ў сферы рэгіянальнай культуры, і пойдзе гаворка.
Была ў мамы бібліятэка
А цяпер — партрэцік канкрэтнай асобы ад мясцовай культуры. Кандыдатуру прапанавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Шаўцова. Знаёмцеся: бібліятэкар з Рудні Алена Вараб'ёва. Яна са мною і рэцэптамі сваіх сыроў падзялілася, і пра ўласнае жыццё мне распавяла. Я гэтыя расповеды паспрабаваў звесці ў адно. Жыццё ж пражыць — што сыр зварыць. А свой найлепшы Алена Мікалаеўна яшчэ не згатавала.
Чалавек з фотаапаратам
Такім людзям, як Аляксандр ЛАСМІНСКІ, помнікі пры жыцці не патрэбныя — хаця ставіць іх даўно ёсць за што. Такіх асобаў цяжка ўявіць застылымі ў пафаснай позе з ганарліва ўзнятай галавой і фанабэрліва-павучальным позіркам. Яны заўсёды ў руху, поўныя непадробнага дзіцячага імпэту і захаплення ад жыцця. Гродзенскі фатограф, тэлевізійшчык, старшыня фотаклубу “Гродна”, які сёлета адсвяткаваў сваё 45-годдзе, шматгадовы старшыня камісіі па культуры і адукацыі гарвыканкама (які, здаецца, і па сёння выконвае свае функцыі, толькі ўжо на грамадскіх пачатках), стваральнік тэлеканала "Гродна плюс"... Да гэтых вядомых іпастасяў шматграннай асобы варта дадаць і некаторыя малавядомыя факты яго жыцця, а таксама і мары ды перспектывы.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»