Цэнтр прыцягнення - Бабруйск

№ 46 (1329) 17.11.2017 - 26.11.2017 г

Учора ў Бабруйску пачаўся Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У дзвюх конкурсных праграмах — “Спектакль тэатра драмы” і “Эксперымент” — шосты па ліку форум сабраў 11 знакавых пастановак па творах беларускіх драматургаў. Акрамя непасрэдна паказаў у праграме пазначаны чыткі п’ес, творчыя лабараторыі, майстар-класы, лекцыі ад маладых тэатральных крытыкаў, адкрытыя абмеркаванні прагледжаных спектакляў.

/i/content/pi/cult/665/14719/_MG_6650_opt.jpegПа-за конкурсам — дзіцячая праграма, выставы, экскурсіі, а таксама сацыяльны праект для тамтэйшай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Праз пяць дзён мы даведаемся пра пераможцаў у намінацыях “Лепшы спектакль”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая мужчынская роля другога плана”, “Лепшая жаночая роля другога плана”, “Лепшая п’еса сучаснага беларускага аўтара”, “Лепшая рэжысура”, “Лепшая сцэнаграфія”. І ўсё ж, акрамя раздачы “сланоў”, галоўным павінна стаць знаёмства грамады — у тым ліку прафесійнай — з працэсамі, што адбываюцца ў беларускім тэатры, і новымі імёнамі сучасных драматургаў.
“К” прапануе гутарку з прадстаўніком новай плыні айчыннай драматургіі, а таксама рэжысёрам і акцёрам Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Дзмітрыем БАГАСЛАЎСКІМ.