По­гляд не­зна­ёмца

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Про­ста, зра­зу­ме­ла, хва­лю­юча — эстон­скі экс­перт пра бе­ла­рус­кі тэ­атр
Пра­гра­май най­леп­шых айчын­ных спек­так­ляў Belarus Open за­вяр­шыў­ся на мі­ну­лым тыд­ні Між­на­род­ны фо­рум тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва TEART. Сё­ле­та па­гля­дзець бе­ла­рус­кую пра­гра­му пры­еха­лі ка­ля 30 за­меж­ных гас­цей: рэ­жы­сё­ры, дра­ма­тур­гі, кры­ты­кі, прадзю­са­ры з Гер­ма­ніі, Да­ніі, ЗША, Ізра­іля, Іспа­ніі, Літ­вы, Мал­до­вы, Ні­дэр­лан­даў, Поль­шчы, Рас­іі, Сла­ва­кіі, Сла­ве­ніі, Укра­іны, Фін­лян­дыі, Фран­цыі, Хар­ва­тыі і Эсто­ніі. “К” па­пра­сі­ла Цій­та ПА­ЛУ, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка “Ва­не­муй­нэ” ў Тар­ту, рас­па­вес­ці пра пер­шыя ўра­жан­ні ад зна­ёмства з на­шым тэ­атрам.

/i/content/pi/cult/662/14674/_MG_14491.jpg

“Ва­не­муй­нэ” — най­ста­рэй­шы і най­буй­ней­шы тэ­атр Эсто­ніі, за­сна­ва­ны 152 га­ды та­му ў Тар­ту (дру­гім го­ра­дзе ў кра­іне па ко­ль­кас­ці на­се­ль­ніц­тва па­сля Та­лі­на). Пер­шая сцэ­на, з якой эстон­ская мо­ва пра­гу­ча­ла ў спек­так­лях. Яе ця­пе­раш­ні мас­тац­кі кі­раў­нік Ційт Па­лу — рэ­жы­сёр і акцёр, які ў пра­фе­сіі бо­льш за 20 га­доў — упер­шы­ню за­ві­таў у Бе­ла­русь, каб блі­жэй па­зна­ёміц­ца з на­шым тэ­атрам.

— Тэ­атр “Ва­не­муй­нэ” мае тры ад­дзя­лен­ні — дра­мы, опе­ры і ха­рэ­агра­фіі. Я ўзна­ча­ль­ваю ме­на­ві­та дра­ма­тыч­нае, — удак­лад­няе спа­дар Па­лу. — За се­зон звы­чай­на вы­пус­ка­ем 8 — 10 прэм’ер. Пе­ра­ва­гу ад­да­ем эстон­скім п’есам, але зра­зу­ме­ла, што ў ма­ле­нь­кай кра­іне не так шмат сва­іх аўта­раў, та­му су­адно­сі­ны ў рэ­пер­ту­ары па­між айчын­най і за­меж­най дра­ма­тур­гі­яй — дзе­сь­ці пя­ць­дзя­сят на пя­ць­дзя­сят. Тым бо­льш, што п’есы мясц­овых су­час­ных дра­ма­тур­гаў звы­чай­на ста­вяц­ца на ка­мер­ных пля­цоў­ках. Ужо по­тым, ка­лі яны вы­клі­ка­юць інта­рэс у пуб­лі­кі, мо­гуць быць па­стаў­ле­ны на вя­лі­кай сцэ­не.

Але мы за­ці­каў­ле­ныя ў та­кім пра­цэ­се, бо за­раб­ляць гро­шы і збі­раць на спек­так­лі вя­лі­кую аўды­то­рыю для тэ­атра важ­на. То­ль­кі на­шмат важ­ней­шая іншая за­да­ча — апіс­ваць, што ад­бы­ва­ецца ва­кол нас про­ста ця­пер, пра што мы ду­ма­ем, ку­ды ру­ха­емся, ча­му? І на гэ­тыя пы­тан­ні ад­ка­зы мо­гуць даць то­ль­кі свае аўта­ры. Мне пад­аец­ца, у Бе­ла­ру­сі ад­бы­ва­ецца што­сь­ці пад­обнае, бо гэ­та ха­рак­тэр­ная сі­ту­ацыя для лю­бой не­вя­лі­кай кра­іны, мо­ва якой мае скла­да­ную гіс­то­рыю.

“Мне ці­ка­ва, як вы жы­вя­це”

— Да гэ­тай па­ездкі я быў ве­ль­мі ма­ла зна­ёмы з бе­ла­рус­кім тэ­атрам. На­прык­лад, ве­даю, што Янка Ку­па­ла — кла­сік, але ні­чо­га не ма­гу ска­заць пра яго п’есы, бо не ба­чыў спек­так­ляў па іх. Ве­даю, што ў доб­рых тэ­атрах ідзе п’еса ва­ша­га су­час­на­га дра­ма­тур­га Андрэя Іва­но­ва “Гэ­та ўсё яна”. Чуў, што ў вас моц­ныя тра­ды­цыі рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра. Ка­неч­не, я чы­таў пра ва­шу кра­іну, але ўсё ж та­кі ў Эсто­ніі бо­льш ве­да­юць пра тое, што ад­бы­ва­ецца ў Лат­віі, Літ­ве, Фін­лян­дыі, Шве­цыі, ЗША, Рас­іі ці Гру­зіі, але не тут. Ча­му так ад­бы­ва­ецца, не раз­умею. І лі­чу дзіў­ным, бо мы фак­тыч­на зна­хо­дзім­ся ў ад­ной ку­ль­тур­най пра­сто­ры. З Эсто­ніі сё­ле­та на ваш фес­ты­валь пры­еха­ла пяць ча­ла­век — гэ­та так­са­ма пра што­сь­ці га­во­рыць. Ад­на з пры­чын, ча­му я на­ве­даў Бе­ла­русь — да­ве­дац­ца пра яе бо­льш. Мне ці­ка­ва, як вы жы­вя­це, пра што ду­ма­еце і якое мес­ца ў агу­ль­най кар­ці­не за­ймае тэ­атр. 

“Пры­емна ўра­жа­ны тым, што ўба­чыў у Бе­ла­ру­сі”

/i/content/pi/cult/662/14674/128.jpg— На­ту­ра­ль­на, усю пра­гра­му Belarus Open па­гля­дзець не ўда­ло­ся — па не­ка­ль­кі спек­так­ляў ішлі ад­на­ча­со­ва, та­му ска­жу то­ль­кі пра тое, што ўба­чыў.

Я не ма­гу ве­даць цал­кам кан­тэкст і ві­да­воч­ныя для вас рэ­чы, але зра­зу­меў, што “Кар’ера док­та­ра Ра­уса” (Рэ­спуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, рэ­жы­сёр Аляк­сандр Гар­цу­еў) ве­ль­мі важ­ны для вас спек­такль. Яго ге­рой — за­сна­ва­ль­нік бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня і ча­ла­век, які па­ўплы­ваў на ва­шу на­цы­яна­ль­ную са­ма­свя­до­масць. Не ма­гу ска­заць, што я моц­на ўра­жа­ны, але мне сап­раў­ды спа­да­ба­ла­ся гэ­тая па­ста­ноў­ка, якая на­га­да­ла гіс­то­рыю Ро­бін Гу­да. У чым­сь­ці яна па­ву­ча­ль­ная, ча­сам смеш­ная, але ў той жа час рас­кры­вае важ­ныя пы­тан­ні для вас як для бе­ла­ру­саў. Ра­ман­тыч­ная гіс­то­рыя пра тое, як ста­віц­ца да лю­дзей, асаб­лі­ва да ма­ла­дых, і пра тое, хто вы ця­пер.

Гіс­то­рыя эстон­ска­га пі­сь­мен­ства ве­ль­мі пад­обная да ва­шай. Пер­шая кні­га на на­шай род­най мо­ве бы­ла над­ру­ка­ва­на дзе­сь­ці ў Гер­ма­ніі. І ў нас ня­ма гэ­тай кні­гі, бо яе зніш­чы­лі. Мы на­ват не ве­да­ем, хто яе вы­даў, а вы ве­да­еце. І гэ­та мя­не кра­ну­ла.

Так­са­ма ба­чыў спек­такль Anti[gone] (Цэнтр ві­зу­аль­ных і вы­ка­на­ль­ніц­кіх мас­тац­тваў “АРТ Кар­па­рэйшн”, рэ­жы­сёр Аляк­сандр Мар­чан­ка). Ідэя спа­лу­чыць мі­ну­лае — тэкст “Анты­го­ны” Са­фок­ла ў вы­ка­нан­ні актры­сы — і су­час­нае — аса­біс­тыя рас­по­ве­ды звы­чай­ных лю­дзей, якія за­дзей­ні­ча­ны ў па­ста­ноў­цы — про­стая і зра­зу­ме­лая. Асаб­лі­вую атмас­фе­ру ства­рае са­мо мес­ца (Му­зей-май­стэр­ня За­іра Азгу­ра, дзе гра­ецца спек­такль), бо там шмат бюс­таў і по­мні­каў — пры­ві­даў мі­ну­ла­га. 

Апош­няя кні­га ня­мец­ка­га тэ­атраз­наў­цы Ханс-Ціса Лемана пры­све­ча­на тра­ге­дыі. Там на­пі­са­на, што тра­ге­дыя — гэ­та ад­крыц­цё ця­бе са­мо­га праз іншых лю­дзей з твай­го па­ўся­дзён­на­га жыц­ця. Усе мы ро­бім рэ­чы, якія не пры­но­сяць нам шчас­ця, але мы му­сім іх ра­біць — вось га­лоў­ная дум­ка ў спек­так­лі. Не артыс­ты, якія там гра­юць, ро­бяць гэ­тае па­слан­не зра­зу­ме­лым кож­на­му. Anti[gone] бы­ла про­стай і хва­лю­ючай.

Пра­гляд “Лон­да­на” (Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр дра­мы і ка­ме­дыі імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, рэ­жы­сёр Але­на Сі­лу­ці­на) для мя­не ці­ка­вы во­пыт, але ча­сам акцё­ры на­гад­ва­лі артыс­таў КВЗ. І мне не зра­зу­ме­лыя не­ка­то­рыя ку­ль­тур­ныя мо­ман­ты. На­прык­лад, пес­ня, якая так час­та гу­чыць у спек­так­лі (“Ка­лі­на” Аляк­сан­дра Са­ла­ду­хі). Маг­чы­ма, гэ­ты спек­такль так­са­ма чым­сь­ці важ­ны для ва­шай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры, але я гэ­та­га не ўба­чыў, зна­хо­дзя­чы­ся па-за кан­тэк­стам. Агу­лам я пры­емна ўра­жа­ны тым, што ўба­чыў у Бе­ла­ру­сі.

“Мы ўсе шу­ка­ем шлях быць лю­дзь­мі”

У Бе­ла­ру­сі я ту­рыст, які пры­ехаў на не­ка­ль­кі дзён, та­му не ма­гу да­ваць па­ра­ды ці ацэн­кі. Я не ве­даю, лёг­ка тут жыць ці цяж­ка. Упэў­не­ны, роз­ныя лю­дзі па-роз­на­му гэ­та на са­бе ад­чу­ва­юць. Ка­лі я збі­раў­ся ў Мінск на фес­ты­валь, мае ча­кан­ні пе­рад­усім бы­лі звя­за­ны з інтэр­прэ­та­цы­яй у тэ­атры сі­ту­ацыі, у якой вы за­раз жы­вя­це. Гэ­та са­мае ці­ка­вае, і гэ­та ёсць, на­прык­лад, у спек­так­лі пра док­та­ра Ра­уса, але ў нас ёсць свой та­кі док­тар. “Чай­ка” (Гро­дзен­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек, рэ­жы­сёр Алег Жуг­жда) гэ­так­са­ма маг­ла быць зроб­ле­на ў Эсто­ніі, а вось Anti[gone] мож­на граць дзе за­ўгод­на — спек­такль бу­дзе зра­зу­ме­лы ў лю­бой кра­іне на роз­ных уз­роў­нях, бо ў кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць свая тра­ге­дыя. Вось ча­му спек­такль не то­ль­кі пра вас, але і пра мя­не. 

Без­умоў­на, як жы­ха­ры роз­ных кра­ін, мы жы­вем у роз­ных сіс­тэ­мах, але як лю­дзі мы раз­уме­ем адзін ад­на­го па­ўсюль ад­но­ль­ка­ва. Тэ­атр — тое мес­ца, дзе ад­бы­ва­ецца ска­чок па­між гэ­ты­мі пра­сто­ра­мі. У доб­рым тэ­атры мы ўсе шу­ка­ем шлях быць лю­дзь­мі, да­сле­ду­ем мес­ца і аб­ста­ві­ны, у якіх жы­вем, межы мас­тац­тва. 

 Даведка
Ційт ПА­ЛУ (Tiit Palu). 47 га­доў. Эстон­скі тэ­атра­ль­ны рэ­жы­сёр і акцёр. У 1996 — 2001-м — рэ­жы­сёр і акцёр тэ­атра “Ва­не­муй­нэ” ў го­ра­дзе Тар­ту. У 2001 — 2011-м — га­лоў­ны рэ­жы­сёр тэ­атра “Эндла” ў го­ра­дзе Пяр­ну. З 2013 го­да кі­руе дра­ма­тыч­ным ад­дзя­лен­нем “Ва­не­муй­нэ”.
Мер­ка­ван­ні
Алан ЛОК­ВУД (Поль­шча / ЗША), жур­на­ліст: 
— Мне ўжо да­во­дзі­ла­ся бы­ваць на Belarus Open два га­ды та­му і ба­чыць тыя са­мыя ка­лек­ты­вы. Та­му гэ­тым раз­ам пры­емна адзна­чыць іх рост. Гэ­тым раз­ам асаб­лі­ва спа­да­баў­ся “Лон­дан” тэ­атра з Баб­руй­ска. Ура­зіў спо­саб, якім збу­да­ва­ны тэ­атра­ль­ны на­ра­тыў — са­ма гэ­тая гіс­то­рыя Ге­ны, які амаль між­во­лі трап­ляе ў Лон­дан. Му­шу адзна­чыць тут і дра­ма­тур­гію, і яе рэ­жы­сёр­скую інтэр­прэ­та­цыю. А так­са­ма ўда­лы кас­тынг: той хло­пец, які грае Ге­ну, не­ве­ра­год­на ад­па­вя­дае свай­му ге­рою. Фан­тас­тыч­нае пра­фе­сій­нае чуц­цё! 
Мар­ге­рыт ВА­ЛЬ­ЕРД (Да­нія), кі­раў­нік Не­за­леж­на­га фес­ты­ва­лю пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў у Ка­пен­га­ге­не: 
— Ма­гу адзна­чыць да­во­лі вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень ва­шых тэ­атраў, ад­нак, як пад­аец­ца, яны па­куль за­ста­юцца ва ўча­раш­нім дні. Па­між сцэ­най і гля­дзе­ль­най за­лай да­во­лі час­та ад­чу­ва­ла­ся сво­еа­саб­лі­вая “фа­ль­шы­вая сця­на”. Я ба­чы­ла, што акцё­ры зу­сім не на­сам­рэч пе­ра­жы­ва­юць тыя эмо­цыі, якія яны вы­яўля­юць. У мі­ну­лыя ста­год­дзі та­кі пад­ыход быў да­пуш­ча­ль­ным, а ця­пер — ужо, на­пэў­на, не. Ме­на­ві­та та­му бо­льш за ўсё мя­не ўра­зіў спек­такль Anti[gone] Са­шы Мар­чан­кі: у ім ад­чу­ва­ла­ся тая пра­ўдзі­васць і шчы­расць, якую я най­перш і шу­каю ў тэ­атры. 
Ка­ця­ры­на ПАН­АМА­РЭН­КА (Рас­ія), га­лоў­ны ад­мі­ніс­тра­тар ад­дзе­ла між­на­род­най і фес­ты­ва­ль­най дзей­нас­ці Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га ТЮ­Га імя Аляк­сан­дра Бран­ца­ва: 
— Пры­зна­юся, еду­чы сю­ды, я ў пры­нцы­пе ні­чо­га не ве­да­ла пра бе­ла­рус­кі тэ­атр! Ура­жан­ні ад зна­ёмства ў цэ­лым ста­ноў­чыя. Але пры гэ­тым ві­даць, што спек­так­лі ары­ента­ва­ныя на бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча — і па­вод­ле тэ­мы, і ў пла­не алю­зій, якія мо­гуць не зра­зу­мець за­меж­ні­кі. Я ўвесь час за­дум­ва­ла­ся, ці бу­дзе гэ­та ці­ка­ва гле­да­чу на­ша­му — і, шчы­ра ка­жу­чы, да­сюль не маю пэў­на­га ад­ка­зу. Пры­кла­дам, спек­такль “Кар’ера док­та­ра Ра­уса”, бяс­спрэч­на, атры­маў­ся ці­ка­вым, але ў Рас­іі Ска­ры­на зу­сім не та­кая вя­до­мая по­стаць, як у вас. Пра­бле­ма са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі ве­ль­мі бліз­кая бе­ла­ру­сам, і ад­ра­зу ві­даць, што для вас гэ­та бо­ле­вая кроп­ка. Гле­да­чы зра­зу­ме­лі б, пра што па­ста­ноў­ка, але на­ўрад ці маг­лі б на­леж­ным чы­нам ёю пра­сяк­нуц­ца. Тое са­мае мож­на ска­заць і пра “Лон­дан”. Жар­ты ў тым спек­так­лі бы­лі бліз­кія бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу, я ба­чы­ла, як лю­дзі жы­ва на іх рэ­ага­ва­лі і на­тхнё­на смя­ялі­ся. Мо­жа, я і раз­уме­ла той гу­мар, але не маг­ла падзя­ліць усе­агу­ль­ную ве­ся­лосць. І та­кое не­су­па­дзен­не я ад­чу­ва­ла ба­дай пад­час усіх уба­ча­ных мною на шо­у-кей­се спек­так­ляў. 
Фо­та Тац­ця­ны СВІ­РЭ­ПА
Аўтар: Вераніка МОЛАКАВА
аглядальнік рэдакцыі рэдакцыі газеты "Культура"